princessa
14:03 13-06-2007 хочу домой
Янка Золак

СУМ ПА РАДЗІМЕ


З краю роднага, з роднага дому,

У чужы і няведамы край

Мяне выгнаў мой лёс-пустадомак

Сумаваць і павольна ўміраць.



Я жыву і – здаецца – вясёлы

Па чыжыцкай вандрую зямлі,

Толькі сьняцца мне нашыя сёлы,

Сьняцца любыя сэрцу палі.



Сьніцца мне: на вячорках дзявочых

Песьні родныя срэбрам зьвіняць...

Сьлёзы горкія льлюцца мне з вочаў,

Аніяк не магу іх суняць.



І тады я павольна згараю

У пякучай сардэчнай журбе..!

О, мой любы, гаротны мой Краю,

Як-жа цяжка мне жыць без цябе!