shyma
15:01 27-12-2003 Пачатак. Бурштынавае святло.
Калі ўсміхаецца комін,
Кружляюць вяртлявыя здані,
Згарае трухлявае дрэва,
Ссыпаецца ў попел яно.
Калі прасынаюцца промні,
Іх ледзь адчувальныя грані
Ствараюць то справа, то злева
Бурштынавае святло.

Вось дзеўчына рушыць дадому,
Вось хлопец смяецца ў аблокі,
Вось маці сярдуецца моўчкі,
Вось бацька ля дзвераў стаіць.
Яшчэ невядома нікому,
Схаваныя цішай вытокі,
Дзяўчына з нязвыкласцю крочыць,
Дзіцятка пачала ў ёй жыць...