Ангулема
23:34 12-06-2022 Моцарт «Дон Жуан». Генеральная репетиция. (К/т Цэнтральны, у межах TheatreHD)
У суботу Л. выцягнуў у кінатэатр на запіс спектакля "Моцарт «Дон Жуан». Генеральная репетиция".
Вельмі даўно не была ў тэатры (у нас зараз, шчыра кажучы, не так шмат засталося тэатраў, куды можна схадзіць - каму кісларод перакрылі, хто з'ехаў...), а ў кінатэатры дакладна была яшчэ да кавіду.

Цікавы спектакль - пра пастаноўку спектакля, хаця хутчэй пра ўзаемадзеянне рэжысёра з акторамі. На трэці дзень індзеец Зоркае Вока... (с) то бок толькі на інтэрв'ю з акторамі і актрысамі падчас антракту зразумела, што у спектаклі ёсць маскі [изображение] Хаця калі прыгледзецца, то бачна на крупных планах. У другім акце сама ўжо заўважала) Але маскі крутыя, калі так не прыглядацца, то можна і не заўважыць. Вельмі рэалістычныя, то бок.
Памрэж вельмі нагадваў прарэктара з былой працы, часам гэта адцягвала ўвагу [изображение]
Прыкольная ідэя пускаць субтытры с патрэбным тэкстам пад запіс рэальных арый Моцарта.

Калі першы акт - больш пра ўзаемадзеянне рэжысёра і актораў (і ў некаторай ступені тыранію рэжысёра), то другі - таксама і нейкі экскурс у персанальную настальгію. Практычна маналог рэжысёра)

Найбольш спадабаўся момант з "я праваліўся. ды не спектакль, я сам пад сцэну праваліўся" (цытата недакладная). Ну і ў цэлым спадабалася, добра, што выбраліся.