Ангулема
15:36 10-07-2022 Бонд, Джэймс Бонд (Skyfall, Spectre)
Днямі пераглядзела са сваімі (дакладней, я пераглядала, а мае ўпершыню глядзелі). Цікава, як мяняецца ўспрыманне з часам. Ці не толькі з-за часу?

Спектр я ўпершыню паглядзела ў 2015-м, здаецца, калі ён выходзіў. Я дагэтуль глядзела London Spy, адтуль зацікавілася Бенам Ўішаў, і акурат тады Спектр яшчэ быў у пракаце. Я паспела на адзін з апошніх паказаў. І мне ў цэлым спадабалася, калі я правільна памятаю. Гэта, дарэчы, быў першы фільм пра Бонда, які я паглядзела. Ну, і 00Q, усё такое. А потым я ўжо дома глядзела Скайфол. І пасля Спектра ён мне падаўся больш змрочным. Карацей, на той момант Спектр мне больш спадабаўся.

А тут пераглядзела. Божачкі, якія грушы на вярбе гэты Спектр! [изображение] Логіка там не ночыла быццам. Такое ўсё ненатуральнае, што мама дарагая. Але па колерах ён святлейшы за Скайфол, гэта праўда. І 00Q фарэва.
Скайфол усё ж больш лагічны ў сваіх межах, і тупых дыялогаў там значна меней.

Падумалася, што пра якасць фільма можна меркаваць па тытульнай песні [изображение] Скайфол ад Адэль безумоўна лепшы, чым песня Сміта. Пра Білі Айліш маўчу ўвогуле, на маю думку яна не ўмее спяваць.
Ну, і наконт апошняга фільма с Бондам-Крэйгам. Я не глядзела (яшчэ?), але калі меркаваць па сінопсісе, то там грушы на вярбе яшчэ большыя, чым у Спектры. З элементамі Санта-Барбары. Аднак я ўжо прыдумала, як "адпаўзці" Бонда дзеля 00Q [изображение] Не ведаю, ці то глядзець, ці паспрабаваць што напісаць па тым, што Рабіновіч наспяваў у сінопсісе напісана.
Бо так, мне чамусьці захацелася напісаць 00Q (пасля таго, як я выпадкова знайшла свой адзіны фік па ім, напісаны пасля Спектра і фікаў па 00Q).
Ну паглядзім, пакуль у мяне пасіўна-актыўная фаза Драмцінары (трэба, дарэчы, будзе дадаць у тэгі на АО3). І ўласны фэст, нешта я трохі выходжу за памеры драблаў апошнім часам, плюс патрэбная рэдактура, што займае больш часу.