Ангулема
19:09 09-08-2022
Тым часам учора апублікавала на Ао3 свой першы пераклад фанфіка на беларускую)
"Да самых касцей тваіх" (The Bones of You), Драмцінары.
Ажно цэлы адзін раз нехта клікнуў з учора [изображение] Не, і мова, прама скажам, непапулярная, і пейрынг таксама (хаця й не апошні, калі глядзець па статыстыцы Ао3, але ж фандом не на слыху зараз). І адразу прыметна, што на ФБ глядзяць больш)
Але ж я не для праглядаў перакладаю. Той выпадак, калі вельмі хацелася)
Насамрэч цудоўны, вельмі музычны фік. Спадзяюся, у мяне атрымалася хаця б яго не сапсаваць.