Ангулема
22:30 14-09-2022 Knives Out (2019)
Знянацку паглядзела Knives Out - тумблер падкідаў гіфкі з-за Крэйга, і ў снежні чакаецца другі фільм. І гэта дэтэктыў.
Карацей, глянула трэйлер і вырашыла, што можа паспрабаваць.
[изображение]

Божухна, як жа гэта аказалася цудоўна! Даўно мне не траплялася нічога новага (нешта апошнім часам занадта любяць рымэйкі) ды гэткага якаснага! Сцэнар, акторы, аператарская праца - усё цудоўна! Сцэнар наогул выклікае захапленне, усё па канонах, і ўсе ружжы страляюць (нават тыя, якія я спачатку й не заўважыла).
Крэйг вельмі спадабаўся. Я яго дагэтуль бачыла толькі ў фільмах пра Бонда, а тут зусім іншае амплуа. І яму вельмі пасуе, мне здаецца. Але ў прынцыпе акторскі ансамбль выдатны, і вельмі выразны. Пра Ану дэ Армас я дагэтуль толькі чула, але цяпер і пабачыла. Таксама спадабалася. Мінус Крыса Эванса только ў тым, што на АО3 амаль ўвесь тэг фільма ім забіты, пераважна фікамі "Рэнсам/чытач(ка)", дзякуй, што можна адфільтраваць усё гэта [изображение] Але з красоверамі з іншымі фільмамі Эванса крыху цяжэй, здаецца, там нельга выключыць асобныя каноны, толькі ўсе красоверы адразу (хаця трэба паглядзець).

І так, я амаль адразу падумала, ці спрабаваў хто зашыперыць Q з Бенуа Бланкам) Калі і спрабаваў, іх было не шмат... Затое знайшоўся фік на кітайскай, красовер з This is going to hurt.

Вяртаючыся да фільма. Атрымала асалоду ад усяго цалкам. Харлана, вядома шкада, неяк усё так атрымалася... Але ж чаму я адразу не падумала ў бок "хто прыбраў антыдот з сумкі медсястры"? Мусіць, адразу захапілася сцэнаром дзеянняў, якія прапанаваў Марце Харлан.
Сямейка, канешне, той яшчэ паноптыкум. Хаця мне сімпатычная Лінда - няхай яна і не зусім з нуля будавала сваю справу, але ж, як я зразумела, здолела трымаць яе "на плыву" без пастаянных грашовых датацый бацькі. Дый бацьку яна відавочна любіла, а не бачыла ў ім выключна кашалёк. Таму трохі крыўдна, што Харлан выключыў са спадчыннікаў і яе таксама. А, і "гульня" з патаемнымі лістамі - гэта сапраўды кранальна.

Карацей кажучы, у фільме ўсё на сваіх месцах, і ўсе дэталі - як сюжэту, так і складнікаў фільма - у выніку збіраюцца разам у, можна сказаць, ідэальную карціну.
І, напэўна, калі я збяруся перагледзець, то знайду яшчэ нешта, чаго адразу не заўважыла.

ЗЫ: усё яшчэ думаю пра тое, што Q і Бенуа - гэта можа быць цікава.
ЗЗЫ: ужо знайшла некалькі добрых фікаў па фільме. Хаця калі глядзець на працэнт ад усіх, то вельмі мала...

ЗЗЫ: О, што мяне здзівіла, дык гэта што ў Амерыцы морфій могуць прапісаць проста для зняцця болю ў выцятым месцы. Сур'ёзна? Я, можа, пад уражаннем ад Чэхаўскага "Морфія", але мне падавалася, што гэта даволі моцны наркотык, які проста так не прызначаюць. Можа, у Амерыцы іначай.