Ангулема
22:21 22-10-2022 Ноч перад Калядамі (Тэатр лялек, 20 кастрычніка 2022)
У чацвер адкрыла тэатральны сезон у Тэатры лялек на іхняй нядаўняй прэм'еры "Ноч перад Калядамі" паводле аповесці М. Гогаля. Ставіла Кацярына Трафімук, здаецца, гэта яе першая рэжысёрская праца (бачыла яе ў якасці актрысы ў спектаклях), лялькі Таццяны Нерсісян.
Візуальна вельмі прыгожы спектакль, лялькі супер, і сцэнічныя рашэнні цікавыя. А, ну і музычнае афармленне таксама незвычайнае, як звычайна ў Тэатры лялек.
Асобна запомнілася сцэна з Пацюком, якім стала нечакана ажыўленая гурба снегу, і ведзьмы (?) каля яго выглядалі падобнымі на нявесту з мультфільма Труп нявесты. Вусцішна было)
Персанажы выразныя. І, як часта зараз бывае ў Тэатры лялек, акторы граюць разам са сваімі лялькамі. Часам на першым плане лялькі, часам - самі акторы. Салоха каларытная атрымалася, як і Чорт. Вакула з Аксанай вельмі пасавалі адзін да аднаго таксама. Адзінае што ў Вакулы (то бок актора, які яго граў) з беларускай мовай, падаецца, не цалкам усё добра.
Але ж, спектакль на беларускай мове! У нашыя часы гэта ўжо він...

У цэлым вельмі лёгкі спектакль, каб забыцца на нашую сумную рэальнасць. Ніякай дадатковай глыбіні, акрэсленыя асноўныя пункты аповесці Гогаля. І вось адное, што мне не спадабалася - зусім ніяк не паказана і не сказана, што Вакула потым усыпаў Чорту на блохі, калі той запатрабаваў выканання кантракту пасля вяртання з Пецярбургу. Атрымалася, што такі набожны Вакула вось так проста заключыў кантракт з Чортам, і усё на гэтым.