Ангулема
21:27 25-01-2023 Knives Out 2: Glass Onion
Я чакала чагосьці такога ж якаснага, якім быў першы фільм... і моцна расчаравалася. Гэта значна ў меншай ступені дэтэктыў, а ў большай ступені сацыяльная павестка, прычым амерыканская (у сэнсе, там дакладна былі рэчы, не зразумелыя тым, хто не знаёмы блізка з асаблівасцямі амерыканскага жыцця/грамадства). А дэтэктыўны складнік акурат дзіравы, дый агульная логіка там нейкая нягеглая.
Чаму разумніца Эндзі не зрабіла копію сурвэткі, калі тая такая ўжо цэнная? Чаму Майлз не здзівіўся, убачыўшы Эндзі на сваім востраве? Падумаў, што недазабіў яе - і ніякай рэакцыі? Ну й ён не мог быць ідыётам, бо тады б у яго не атрымлівалася паспяхова шантажаваць "сяброў". Да таго ж для тых забойстваў, якія ён учыніў, патрэбныя як найменш хуткія мазгі.
Дый канцоўка ў фільма таксама нейкая ніякая.
Карацей, ні дэтэктыва, ні асалоды.
Не разумею толькі, чаму тумблер у захапленні.
Не, Х'ю Грант цалкам ясачка, але яго малавата, каб выратаваць фільм, на маю думку.