Ангулема
19:50 21-05-2023
У нашай коценькі сур'ёзныя праблемы з ныркамі Хранічная недастатковасць...
Я на нервах, дадала сабе яшчэ паўтаблеткі антыпсіхотыка (можна, мне першапачаткова выпісвалі па палове 2 ці 3 разы на дзень, я піла па 2 разы), бо дакладна пачала не вывозіць.
І пачуццё віны - можа, калі б раней звярнуліся (яна стала троху менш актыўнай за месяц і паўтара да таго, як стала дрэнна і яна значна схуднела), было б лепей. А можа, у яе была схільнасць да ныркавых праблем, яна заўсёды была худзенькай і капрызнай да ежы... А можа, гэта яе любоў да рыбы (і нашае няведанне, што рыба небяспечная не толькі глістамі) прывяла жа такога...
Некалькі дзён мяне выразна крыла, што яна проста зараз памрэ. Ці што будзе мучыцца (а я так і не ведаю, ці баліць ёй што). І ўсялякае такое.
Цяжка вывозіць.
Добра яшчэ, што на працы можна без праблем гадзіну ці колькі браць і адпрацоўваць потым. Хаця вось у мяне ўжо 4, і пакуль увечары іх цяжкавата адпрацоўваць, бо ў Касі кропельніцы.
Хацелася б, канешне, каб Кася зусім паправілася. Але, на жаль, гэта наўрад ці магчыма...