Ангулема
09:25 06-10-2023 Юзусон
Мне сёння снілася, што я іду на Юзушоў тут, у нас, у М. [изображение] Спачатку, калі ішла ў пераходзе пад вакзалам (хв чаго я там у сне йшла) на імгненне ўбачыла яго з чамаданам і нейкім чалавекам, а потым на маршрутцы паехала на арэну. Там было неяк цікава ўсё зроблена, знутры не падобна да рэальнай. Усякія прылавачкі былі, але чамусьці не з мерчам, а з японскімі рэчамі (як я іх уяўляю, мусіць). І само шоў было, але неяк вельмі хутка праляцела)
Прыемны сон, даўно такіх не было.