Ангулема
15:02 15-11-2023 Сон (НДдП)
Мне сёння снілася, быццам я збіраюся на Нотр у Палац Кангрэсаў у Парыжы, але там жа нечакана тусіць купа знаёмых, і я нейкім чынам патрапіла на прагон перад прэм'ерай. (А да гэтага недзе накуплялася гору кніжак xd) І быццам мае таксама збіраліся на Нотр, квіткі ўжо купленыя былі.
Дык вось, Палац Кангрэсаў неяк дзіўна быў аформлены, нейкія першыя рады перад сцэнай - проста, а далей нейкія перагародкі празрыстыя перад астатняй часткай залі. А я на першых шэрагах, яшчэ падумала, во як пашанцавала. І спачатку неяк мала людзей было, а потым ужо поўная заля.
Сам Нотр нейкі дзіўны быў, з мозгаўзрываўчымі рэміксамі і "асучасваннем". І я такая гляджу і думаю, божа, што нарабілі. Але ж галоўнае, што Даніэль ёсць! І спяваюць добра, няважна, у якой аранжыроўцы.
І потым выйшаў Даніэль, і ўся заля ўстала, а ён спяваў - і нейкім чынам трымаў мяне за рукі (хаця як, калі ён пад два метры, і там яшчэ і сцэна? адно слова - сон)). А, яшчэ там быў момант, калі я падумала, што забылася свой банер, і што трэба хоць штосьці на кардонцы напісаць (во гэта я пераглядзела фк, дакладна).
І потым я яшчэ лічыла, колькі яшчэ разоў я магу на Нотр схадзіць.

А ранкам прачнулася - а ў сторыз прагон Нотраўцаў перад прэм'ерай новага рана ў Палацы Кангрэсаў да 25-годдзя мюзікла
І цяпер думаю, а што, калі ў суботу схадзіць і ў тры, і ў восем.

Добры сон, мне спадабаўся)