Ангулема
02:18 08-12-2023 Notre Dame de Paris (7 снежня 2023, Палац Кангрэсаў)
Па-першае, Даніэль сёння не граў, ролю Фрало выконваў Саляль. Што называецца - ніколі не ведаеш, што насамрэч шанцаванне, а што не, бо першапачаткова я мусіла вылятаць у суботу, але потым давялося мяняць квіткі на самалёт, і ў мяне намалявалася яшчэ і субота ў Парыжы. Такім чынам, у мяне ёсць яшчэ два шанцы, бо ў суботу два спектаклі!
Уласна кажучы, на адсутнасці Даніэля мінусы і закончыліся, бо Нотр проста цудоўны. Пламандон і Качыантэ стварылі геніяльны твор. І не толькі яны, бо сцэнаграфія, асвятленне - гэта ўсё таксама дадае адценняў і глыбіні.

Сённяшні склад:
Квазімода - Angelo Del Vecchio (асноўны)
Эсмеральда - Hiba Tawaji (асноўны)
Фрало - Solal (другі)
Грынгуар - Eric Jetner (другі)
Фебюс - Damien Sargue (асноўны)
Клапэн - Jay (асноўны)
Флёр-дэ-Ліс - Alyzee Lalande (асноўны)

Я ўразілася Джэем. Голас жа які! Як я яго ў 2017-м не заўважыла?..
Але спачатку быў Эрык-Грэнгуар. Ён такі, трошку смазлівы, і на голас месцамі таксама. Я бачыла Пельцье ў запісе і Richard Charest жыўцом у 2017-м, і яны вакальна мацней будуць, як мне падаецца. Але маладосць таксама можа падкупіць проста сваім існаваннем)
Іба вельмі эсмеральдзістая Эсмеральда. Ну, у 2017-м я яе бачыла, і тут без сюрпрызаў, у плане што ўсё добра.
Дамьен і Алізі - без пытанняў. Здаецца, абаіх упершыню бачыла (не памятаю, хто граў Фебюса ў 2017-м, а Флёр, здаецца, іншая была).
Анжэла... памятаю, як у 2017-м выразна адчувала, што ён не Гару) Не, ён, вядома, не Гару, але добры Квазімода. Адзінае, што хрыпка, якая ў Гару натуральная (бо паліць менш трэба), у Анжэла, відавочна, не, і часам у яго вельмі акадэмічна атрымліваецца. Не ўпэўненая, што гэта мінус.
Саляль... Не, ну ён, канешне, не вінаваты, што ён не Даніэль, але, але [изображение] Не, калі ён падчас Etre Pretre рвануў на сабе кашулю, я нават праніклася [изображение] Але вакальна не мой кубак гарбаты. І ён часам глытаў склады? Ці гэта Даніэль лішнія літары вымаўляе?) Карацей, не Даніэль, але ён не вінаваты.
Танцоры і акрабаты - агонь. Ва ўсіх сцэнах з імі вочы проста разбягаюцца, і рот хоча разявіцца сам. І яны цалкам мне зрабілі Les Cloches, якую я тое, што не люблю, але часам праматвала, калі слухала Нотр запоем. Акрабаты на званах - гэта ўсё, май лав.
Усё ж такі ніякі запіс не перадасць уражанняў, якія атрымліваеш, гледзячы жыўцом.
Ну і канешне, тое пачуццё, калі на паклонах уся зала пяе ва ўнісон les Temps des Cathedrales... Не дрыжыкі, а цэлыя мурашыныя сланы) Гэта цудоўна.
Спектакль, музыка і галасы, з якімі я, можна сказаць, расла, і якія маю шчасце бачыць і чуць жыўцом. Ну, з галасоў сёння не зусім пашчасціла, але буду спадзявацца на суботу