Ангулема
20:01 21-01-2024 Alan Rickman Diaries
Дачытала дзённікі Алана Рыкмана. Усё яшчэ балюча, хаця я цяпер і ведаю, што яму балюча не было, і што сябры пастаянна былі ў яго ў бальніцы цягам апошніх дзён (гэта ўжо з пасляслоўя Рымы Хортан, апошні запіс у дзённіку Алана быў ад 12 снежня 2015 года). Калі не браць апошні год, калі чытаць трохі заміналі веды, што неўзабаве ён мусіць даведацца пра смяротны дыягназ, то сапраўды вельмі цікава, гэткая магчымасць троху зазірнуць у сусвет Алана. Але з ім, мусіць, было няпроста працаваць
Цікава, што ён не быў задаволены пост-прадакшнам Месмера і Догмы, і вельмі цікава, як гэтыя фільмы мусілі выглядаць на ягоную думку. Але ўжо не даведацца.
Трэба паглядзець A Little Chaos.
Трохі шкада, што ў Ізраільска-Палесцінскім канфлікце Алан відавочна быў на баку палесцінцаў. Ці змяніў бы ён думку пасля 7 кастрычніка мінулага года? Таксама ўжо не даведаемся.
Вельмі шкада, што ён не дажыў да 80 гадоў, каб сядзець у крэсле і чытаць унукам Гары Потэра...

У кнізе ёсць яшчэ ўрыўкі з ранніх дзённікаў Алана, засталося толькі іх прачытаць, і тады трэба шукаць для кнігі месца на паліцы.