jmot
13:05 08-07-2024
Доўгая дарога да сну. Зваліць да месяца, якi астуджае пасля летняй спякоты задыханыя гарадскія вежы з гадзіннiкам і чарапічныя вяршыні будынкаў. Два вокны адной кватэры яшчэ гараць насупраць, пакуль я прыўзняўшыся шукаю ўтульнае месца на пасцельнай плоскасці, каб запасцi глыбей у сон. На сцяжынцы каля пад'езда, якая вядзе да стаянкі брэша на п'янага гаспадара галодны прышпілены да парэнчаў сабака. Звычайна сабака брэша пад раніцу, калі дворнік ужо здымае лапатай з асфальтаў мёрзлы пласт снега, які свеціцца пад нядзельнымі ліхтарамі, нібы пазначаны зоркамі белы фосфар. Выйсці на працу і ўвесь дзень не тарашчачыся ў манітор наўтбука, глядзець на фісташкавае шпакляванне сцен і на шэраг з сеткавых разетак, да якіх з падлогі падыходзяць рознакаляровыя праводкі, каб нерухома змацоўвацца ў раздымах пранумараваных скрыначак.