14-05-2007 19:27 У Гарадзенскай вобласці ветэранаў менш усяго
У Беларусі засталося 65 517 вэтэранаў. Найболей іх жыве ў Менску і Гомельскай вобласьці (13 407 і 10 772 адпаведна). У Віцебскай вобласьці іх 9 994, Менскай — 9 239, Берасьцейскай — 9 298, Магілёўскай — 7 606, Гарадзенскай — 5 111.
У жывых засталіся толькі 24 Героі Савецкага Саюзу, піша Наша Ніва. Толькі адзін з іх жыве ў Гарадзенскай вобласці. У Менску — 15, Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях — па 3, Гомельскай, Магілёўскай — па 1.
Былых вязьняў нацысцкіх канцлягераў, турмаў, гета ў Беларусі амаль столькі ж, як і ветэранаў — 55 845 чалавек.
Інфармацыя па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па стане на 1 красавіка 2007 г.