13-й сектор
дневник заведен 20-11-2004
закладки:
цитатник:
дневник:
местожительство:
Новосибирск, Россия
20-01-2005 17:18 в свое оправдание
Аказваецца, малако не толькi ўмацоўвае зубы i косцi, але i дапамагае знiзiць вагу. На думку некаторых даследчыкаў, шклянка малака можа замянiць гадзiну фiзiчных практыкаванняў. На жаль, гэта перабольшанне.

Аднак дыетолаг доктар Земел лiчыць, што малочныя прадукты маюць дастаткова стабiльны эфект у адносiнах да кантролю над вагой i тлушчавым абменам у арганiзме. Нават калi вы не будзеце абмяжоўваць колькасць калорый у рацыёне, штодзённае спажыванне малочных прадуктаў дазволiць знiзiць тлушчавую масу цела на 5 працэнтаў.

Гэта тлумачыцца тым, што недахват кальцыю ў рацыёне спрыяе павышэнню ў арганiзме колькасцi кальцытрыёлу — гармону, якi прымушае наш арганiзм вырабляць больш тлушчу i парушае працэсы спальвання тлушчавых запасаў. У вынiку дэфiцыт малочных прадуктаў не толькi знiжае працэс метабалiзму тлушчаў, але i парушае працэс iх утылiзацыi.

Аднак доктар Земел i яго калегi не раяць у пагонi за iдэальнай фiгурай злоўжываць бiядабаўкамi з кальцыем, бо толькi малочныя прадукты дазваляюць рэальна паўплываць на тлушчавы абмен.

У завяршэнне трэба адзначыць, што толькi тры тыпы малочных прадуктаў спрыяюць знiжэнню масы цела — малако, ёгурт i цвёрдыя сарты сыру. Каб атрымаць патрэбны эфект, вам трэба спажываць як мiнiмум тры порцыi штодзённа. Памеры порцый: восем унцый малака (адна унцыя = 28,349 грама) цi ёгурта або паўтары унцыi сыру.
Закрыть