Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
11-02-2020 15:35 Ноч Гары Потэра ў Мінску
Столькі ўсялякага адбываецца! Я зусім не супраць, але не паспяваю запісваць xd

Каб не згубіцца, буду па парадку. Па парадку - чацвер і Ноч Гары Потэра ў Мінску.

На тым тыдні я ніякавата сябе адчувала (ці то нейкі вірус, ці то "мудрыя зубы", ці то ўсё разам), да таго ж пачалі паўставаць атасныя пытанні па лабах/практычных, якія я мушу весці... Карацей, да самага чацвярга не была ўпэўненая, ці пайду я, ці не. У чацвер вырашыла, што так, пайду

Пачатак "дарослай часткі" быў а сёмай, "дзіцячая" заканчвалася а шостай, таму я падумала, што раней за сем няма сэнсу ехаць. Гэта была няправільная думка! А сёмай ад увахода (праходзіла імпрэза на ОК16) уздоўж Кастрычніцкай вуліцы ужо цягнулася немалая чарга. Ну а што, самая брытанская рэч - стаяць у чарзе... Усё б нічога, але вечарам падняўся вельмі пранізлівы вецер, і было мякка кажучы не надта цёпла. Да таго ж потым высветлілася, што чарга была галоўным чынам у гардэроб! Пасля каля паўгадзіны стаяння на ветры, куртку мне аддаваць нікуды не хацелася.

Унутры было дзве залы, даволі вялікіх (былыя цэхі), але народу было нашмат больш, і спачатку было ўражанне, быццам ты агурок і спрабуеш прабіцца кудысьці паўз іншых агуркоў. Мабыць, арганізатары не думалі, што мерапрыемства зацікавіць столькі народу?

У першай залі я знайшла ў сетцы слоў заклінанні (забылася, як такія "красворды" называюцца) і атрымала за гэта часопіс (стары) з выявай Роўлінг унутры і пячэньку з прадказаннем (нават не страшным). Далей былі фотазоны (у цэлым прыкольна, але ў куртцы, з рэчамі і без чалавека, які б зрабіў фота трохі бескарысныя)), столік, дзе "змешвалі" зеллі (з вялікай чаргой, я не спрабавала стаяць), міні-квідыч для гульні удвох, шахматы, столік для малявання (калі б я ні праходзіла паўз яго, месцаў не было). У глыбіні была сцэна. Вось што дакладна ў ОК16 так сабе - гэта гук. Ён расплываецца. Шчыра кажучы, не надта цікавілася, што там на сцэне праводзілі, але натоўп каля яе збіраўся ўвесь час.

У другой залі, калі я туды ўвайшла, "Люцыус Малфой" праводзіў квіз па свеце Гары Потэра. Большасць пытанняў былі нескладаныя, таму галоўнае было крыкнуць хутчэй і грамчэй за ўсіх Колькі разоў у мяне атрымалася) За правільныя адказы давалі пакецікі гарбаты Ахмад (па тры, змацаваныя стэплерам) Сабрала неблагую калекцыю гарбаты, хаця падышла не з самага пачатку) Потым была дэгустацыя таго ж самага Ахмада, і я нарэшце сагрэлася.Там побач таксама стаяла кава, а за ёй Янушкевіч прадаваў першую кніжку па-беларуску. З другога боку былі шахматы - вялізныя на падлозе, і два столікі са звычайнымі. Беларуская федэрацыя шахмат абяцала значкі і ўсялякае за гульню, але, зноў-такі, я была адна, гэта па-першая, а па-другое - я не аматар шахмат. Шашкі яшчэ сяк-так, а шахматы мяне нудзяць (я зусім не стратэг, як можна здагадацца).
А далей ўжо была кавярня, дзе абяцаі быццам butterbeer, але, падаецца мне, рэцэпт там быў не той. І там зноў-такі была чарга) Яшчэ колькі часу я пабадзялася па залах, ды й паехала дадому.

Збольшага нічога так, але месца ўсё ж было малавата, ну і арганізацыя ўваходу "падкачала". Можа, калі збяруцца рабіць і ў наступным годзе, усё ўлічаць.

Current music Lacrimosa

Ваш комментарий:
Камрад:
Гость []
Комментарий:
[смайлики сайта]
Дополнительно:
Автоматическое распознавание URL
Не преобразовывать смайлики
Cкрыть комментарий
Закрыть