Мельканье дней и мыслей суета
shyma
дневник заведен 27-03-2003
постоянные читатели [23]
asen, cpcat, He!p, LV, Ocean, Olga(t-s), Pelagija, shvilinka, shyma, teophea, Амели, Армани де Маранжа, Букля_, Другой Поэт, Карменсита, Колючая, Мари-ХУА-на, Мелкий, ПАРАД УРОДОВ, Письма, Скромняга-2, Танец ветра, Таурон
закладки:
цитатник:
дневник:
местожительство:
Беларусь, Могилёв
интересы [69]
[3] 18-10-2003 12:56
Обычное дело...чудо.

[Print]
Забрел случайно
11-06-2003 19:09 Песня пра Тэйглах
Ведаеце, калі вы кажаце слова "Тэйгл", то добра падумайце перад тым, як нешта казаць далей. Бо гэта амаль святое. Ва ўсялякім выпадку ў пантэоне маіх смачнотаў тэйглах у такой высачыні, што толькі ў марах, альбо пасля вялікага чакання гэтыя маленькія цёмна-бурштынавыя арэшкі становяцца рэчаіснасцю, якую можна памацаць (але хто ж дасі вам гэта проста так мацаць!) ці з'есці - ды, едучы, не саромейцеся хаваць сваё задавальненне і радасць ад шчасця, якое растала ў вашым ірце, і як іскра цяплыню, аддала вам імгненне жыццёвай асалоды!
Але каб вы ведалі, як складана і карпатліва трэба папрацаваць, каб з мукі, мёду ды іншых страваў нарабіць тую боскую радасць. Так што, рыхтуйцеся і і гатуйцеся, каб добра падрыхтаваць і смачна прыгатаваць наш бласлаўлёны Тэйглах...
Найперш, зрабіце цеста. Справа ў тым, што тэйглы ня робяцца з мяса, ня робяцца з морквы, яны робяцца з добрага цеста. Вазьміце 4-5 курыных яек, аддзяліце жаўткі ад бялку. Бялок узбейце ў густую трывалую пену. Добрыя гаспадыні сабе мусяць уяўляць, што гэта мусіць быць за пена. А потым змяшайце пену з жаўтком, таксама ўзбіваючы ўсё. Тады сумесь будзе раўнамернай. Вось у гэтую сумесь і засыпаць напачатку 6-7 сталовых лыжак мукі. Дарэчы, мука мусіць быць добрай, вышэйшага гатунку, таму не набывайце там, дзе няўпэўненыя ў якасці мукі. Засыпаючы муку, замешвайце ўжо цеста. замешвайце, і паступова працягвайце дадаваць муку. Рабіце гэта да таго часу, пакуль цеста не стане як тварожная маса.
Цяпер вам спатрэбіцца дошка. Натуральна, драўляная - на ёй вы будзеце як акцёр на сцэне СТВАРАЦЬ! Падсыпце на дошку крыху мукі - столькі, каб пакрыць яе пылам драўляную паверхню і каб потым можна было выкладаць кавалкі цеста. Лыжкай, той самай сталовай, выкладзіце на дошку кавалак цеста так, каб утварылася маленькая "булачка". Памятайце, цеста не павінна прыліпаць да пальцаў. Таму яго можна зверху таксама крышачку абсыпаць мукой. Далей расцісніце далонню булачку ў больш плоскую ляпёшачку і разрэжце на невялічкія палоскі. Тыя палоскі далей разрэзаць на "бобачкі" - продкі будучых арэшкаў, невялічкія, памерам па сантыметры-паўтара-два. Разумею, што складана, але нічога не паробіш, у гэтым тысячагадовы досвед нашых бабуль. Вось так, ціха, марудна, але рупліва і ўважліва вы ўсё цеста пераўтвараеце ў бобачкі. Яны ляжаць у вас на дошцы, якая, нагадаю, абсыпана мукой. Зрабілі? Ну і хай нядоўга паляжаць.
Цяпер вам спатрэбіцца алюмініевая рандоля альбо, як казала мая бабуля, "каструлка" з шырокім дном і добрай, таксама алюмініевай, накрыўкай. Чаму алюміній? Ня ведаю, але калі ў бабулі ў такой каструлцы ўсё атрымлівалася смачна, чаму я мушу тут шукаць і вынаходзіць? Карацей, стаўце на запаленую камфорку рассякальнік агню, на яго рандолю (рандоля мусць быць сухая!!!) і залівайце туды 3 сталовых лыжкі расліннага алею. Які алей скарыстоўваць? Раней гэта быў нерафінаваны сланечнікавы алей. Цяпер нават ня ведаю. Але, які б ня быў, - залівайце, бо сапсуецца рандоля. Туды ж закладвайце 150 г. маргарыну. Усё гэта закіпяціць, памешваючы лыжкай. Калі закіпіць, у кіпень трэба засыпаць паступова і асцярожна нашыя мілыя бобачкі. Памятайце, што гэта сапраўды трэба рабіць асцярожна, спрытна і ахайна, каб з бобачкамі ў кіпень патрапіла як мага меньш мукі. І пры гэтым, закладваць трэба хутка, каб не было так, што адна частка бобачак ужо запеклася, а другая шчэ белая. Для закладання бобачак у каструлку можаце скарыстаць шумоўку. Заклалі? Закрыйце накрыўкай, пакладзіце на яе рушнік і чакайце 9-10 хв. Пільнуйце, каб не падгарэла. Прынамсі, сапраўды, каб не падгарэла, можна раз-пораз адчыняць накрыўку і перамешваць. Але хутка, і асцярожна. Справа ў тым, што пры адкрыцці рандолі на накрыўцы збіраецца вільгаць -яна ні ў якім выпадку ня мусіць патрапіць у нашае варыва - лічыце, калі патрапіць, што вы дарма выкінулі грошы і прадукты.
Пакуль ідуць тыя 9-10 хв., хуценька пастаўце на суседнюю камфорку яшчэ адну рандолю з 1 шклянкай мёду і 1 шклянкай цукру. На агні давесці ўсё гэта да кіпення, пры гэтым увесь час памешваць - мусіць утварыцца аднародны сіроп. Памешвайце і трымайце сіроп на слабым агні. Калі ж пройдуць памянёныя 10 хв., здыміце накрыўку з рандолі, у якой запякаюцца бобачкі (нагадваю, рабіце ўсё вельмі-вельмі ахайна і асцярожна, каб непазбежная вільгаць з накрыўкі не змарнавала вашыя намаганні), залейце ўрэшце сіроп. Зноў закрыйце накрыўкай. Пакіньце на агні на 5 хв. Зноў асцярожна здыміце накрыўку, памяшайце лыжкай бобачкі і зноў закрыйце. Тое ж паўтарыце яшчэ праз 5 хв. Потым яшчэ раз. Рабіце такія перамешванні да таго часу, пакуль бобачкі не зарумяняцца.
Калі ўжо пабачыце, што набліжаецца сканчэнне вашых чарадзействаў над рандоляй, вазьміце драўляную дошку, змыйце муку, і на змочаную вадой чыстую паверхню падсыпце маку, карыцы, цукру, увогуле, чаго хочаце, калі лічыце гэта смачным... Гатовыя бобачкі даставаць шумоўкай (каб вадкасць з алею і сіропу сцякала назад у рандолю) і паступова выкладаць іх на дошку. Намагайцеся выкладаць так, каб у агуле бобачкі ляжалі нейкай формай - квадратам, ромбам, трохкутнікам ці нечым іншым падобным. Зверху пасыпце такасама нейкімі з памянёных смачнотаў. Пасля гэтага накрыйце вільготным рушніком. Пачакайце, пакуль астыне. Затым разрэжце усю выкладзеную масу бобачак на невялічкія кавалкі. І вось цяпер - пачастуйцеся - калі не растане ў роце, а ў душы не ўладкуецца лагода і прыемнасць, то я ня ведаю, чым вы столькі часу займаліся на кухне!

Прыннамсі, вадкасць у рандолі можна шчэ скарыстаць для прыгатавання пернікаў ды іншых розных ласункаў.

Вось колькі прадуктаў прыкладна вам спатрэбіцца для Тэйглах:
4-5 яек
2 шклянкі мукі (натуральна, прасеянай)
3 сталовых лыжкі расліннага алею
150 г маргарыну (напрыклад, "слівачнага")
1 шклянка мёду
1 шклянка цукру
мак (карыца)
Прынамсі, калі кажу шклянка, маю на ўвазе тую, якая ўмесціць 250 г вады.
І апошняе: вы працуеце з агнём. Памятайце, што гэта небяспечна. Рэгулюйце яго, суцішвайце ці расчыняйце больш - але асцярожна, каб не падгарэлі бобачкі і каб не згарэла нешта навокал.
Закрыть