Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
02-03-2020 17:28 Канцэрт да Дня нараджэння Рыгора Барадуліна (к/з Верхні горад, 1.03.2020)
Учора з Лексам з'ездзілі на канцэрт, прысвечаны дню нараджэння Рыгора Барадуліна (яму б споўнілася 85 гадоў 28 лютага). Упершыню была ў залі "Верхні горад" - фактычна гэта будынак касцёла, цікава, ці то яго пабудавалі, але не выкарыстоўвалі, ці то калісьці ён "адышоў" ад каталіцкай царквы і не "вярнуўся".
Напачатку ў залі гучаў запіс з песнямі Вушаччыны ў выкананні дзядзькі Рыгора (дарэчы, добры жа голас у яго быў, і тэмбр вельмі прыемны), пасля выступалі тры калектывы: фальклорны гурт «Варган» (спявалі а капэла народныя песні), гурт «Vuraj» (народныя песні ў сучаснай апрацоўцы) і капэла «Колісьнія» (інструментальны ансамбль народных інструментаў - цымбалы, дзве скрыпкі і нешта кшталту барабана; але чаму капэла, калі яны не спяваюць?..). Усе тры даволі рознага "напрамку", таму канцэрт атрымаўся разнастайны. Я трошкі запісала напачатку каб павесіць у інст, у тым ліку можна параўнаць адну песню ў розных выкананнях: народным і ў апрацоўцы:


Потым падчас выступлення Колісьніх выходзілі таксама танчыць пары - і м/ж, і ж/ж І з залі таксама людзі ішлі танчыць *__*

Трэба адзначыць, што Вурай вельмі любіць Лекс, і дома слухае, а мне яно не заходзіць ад слову зусім. Але "жыўцом" было добра (касцельная акустыка таксама дадавала). І так бывае
Цудоўны вечар у цэлым (хаця словаў у песнях я разбірала мала )

Ваш комментарий:
Камрад:
Гость []
Комментарий:
[смайлики сайта]
Дополнительно:
Автоматическое распознавание URL
Не преобразовывать смайлики
Cкрыть комментарий
Закрыть