Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
21-10-2021 22:58 перачытваючы Гары Потэра
У выдавецтве Янушкевіча выйшаў пераклад на беларускую чарговай, трэцяй кнігі ГП. Я іх гэтак і перачытваю - як яны выходзяць у беларускім перакладзе. А да трэцяй кнігі ў мяне асобнае стаўленне: яна была першай кнігай з серыі, што я прачытала. На той момант, калі не памыляюся, іх выйшла ўжо чатыры.
Вынесла для сябе некалькі момантаў. Па-першае, цяжка адагнаць ад сябе ўсякія "а што было б, калі...", калі ведаеш, што будзе далей. Ну і, зразумела, ніякія "а калі" не мелі ніводнага шанцу, бо Роўлінг мела план. Па-другое, праз гэта чытала марудней, чым магла б. Раней трэцяя кніга была адной самых любімых у серыі, а цяпер нейкая надта балючая.
Плюс - мусіць, гэта ўзрост гукаецца - больш засяроджваешся на дарослых "марадзёрах" і Снэйпе. Люпін, якому сорамна за тое, як яны безадказна паводзілі сябе ў школьныя гады. Блэк і Снэйп, якія са школьных гадоў зусім не зварухнуліся са сваіх пазіцый. І Снэйп настолькі не пераварыў знявагі школьных гадоў, што гэта перашкаджае яму думаць рацыянальна.
І Снэйп, канешне, рэдкасны гаўнюк (гэта ўжо не па трэцяй кнізе, а ў цэлым), але ж яму не пазайздросціш: стацца, так бы мовіць, сузабойцам каханай жанчыны, зрабіць мэтай свайго жыцця абарону яе сына (які, як на смех, копія таго паршыўца Потэра, толькі вочы яе), а потым яшчэ дазнацца, што гэты сын - харкрукс Валдэморта і мусіць быць забіты. Звар'яцець можна нават без трэцяга пункта. (Але ўсё адно застаюся пры думцы, што Снэйп застаўся жыць - ён, халера, заслугаваў сабе колькі спакойнага жыцця без Поттэраў і Дамблдораў. Што б там Роўлінг пра гэта ні думала.)
Карацей, атрымалася балючае такое чытво.

З цікавага - мне здаецца, наша кніжка таўсцейшая за Росмэнаўскую (папера іншая). Якой жа тады будзе пятая? Яна і ў Росмэна цяжкая і тоўстая. Ну, пажывем - убачым.

Ваш комментарий:
Камрад:
Гость []
Комментарий:
[смайлики сайта]
Дополнительно:
Автоматическое распознавание URL
Не преобразовывать смайлики
Cкрыть комментарий
Закрыть