Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
19-03-2023 23:09 En man som heter Ove (2015, Швецыя)
Учора паглядзелі фільм "Чалавек, якога завуць Увэ" (у расійскім перакладзе "Вторая жизнь Уве", і насамрэч гэта няўдалы пераклад, бо фармуе памылковыя чаканні ад фільма). Вельмі добры фільм, але для мяне цяжкаваты атрымаўся - не ў плане ўспрыняцця, а па эмацыянальным уздзеянні.
Насамрэч цікава пабудаваны фільм, спачатку нам паказваюць Увэ ўжо ў сталым узросце (недзе ў раёне 60 гадоў), і ствараецца нейкі непрывабны вобраз - буркатлівы дзед, якога не пажадаеш мець суседам. Але с ходам фільма адносіны да героя змяняюцца дыяметральна, калі даведваешся ягоную гісторыю.
Насамрэч аб'ём п*здзеца ў жыцці Увэ зашкальвае. Маці ягоная памірае, калі ён яшчэ малы (гадоў 6-7 прыкладна). Ён застаецца з бацькам, які не прывык паказваць эмоцыі, але "гарыць" машынамі (у прыватнасці шведскім Саабам), таму Увэ слухае і запамінае ўсё пра машыны, бо тады бацька "ажывае".
Але ў дзень заканчэння школы (Увэ скончыў яе на добра і выдатна) у здарэнні на чыгунцы гіне ягоны бацька. Увэ ўладкоўваецца працаваць на месца бацькі - мыць вагоны (хаця з ягоным атэстатам мог бы вучыцца далей, але...). Потым новая навалач - "бюракраты" (вось не праверыла, мне здаецца, што ўсіх чынуш у фільме граюць адныя і тыя ж два акторы) кажуць, што ягоны дом трэба знесці, бо той не адпавядае стандартам. Увэ рамантуе дом, але ў суседзяў здараецца пажар, полымя перакідваецца на дом Увэ... І цяпер у яго няма яшчэ і дома. Ён ідзе на працу і кладзецца спаць у нейкі поезд, каб прачнуцца ранкам у дарозе. А ў купэ насупраць яго сядзіць маладая дзяўчына.
Long story short: гэтая дзяўчына, Соня, бачыць штосьці ў гэтым разгубленым юнаку, і яны жэняцца ўрэшце. Соня вучыцца на педагагічным, але ейны бацька таксама цікавіўся машынамі.
Здаецца, усё добра. Увэ заканчвае інжынерныя курсы, Соня вучыцца, неўзабаве пара чакае з'яўлення дзіцяці і выпраўляецца ў падарожжа, пакуль немаўля яшчэ не нарадзілася - у Іспанію, аўтобусам. І па дарозе назад здараецца страшэннае ДТЗ: аўтобус перакульваецца, Соня губляе дзіця і магчымасць хадзіць.
І зноў змаганні - знайсці школу, якая усталюе для Соні пандусы (ізноў тыя "бюракраты"), пераадолець агульная нежаданне браць на працу інваліда... Яны ўсё пераадольваюць, але сваіх дзяцей у іх няма. Але Соня працуе ў школе, а Увэ на заводзе.

А з персанажам Увэ мы знаёмімся праз паўгады пасля таго, як ад раку памірае Соня (у 58 год), і ў гэты дзень на працы яму прапаноўваюць перакваліфікавацца. Увэ ўспрымае гэта як звальненне і сыходзіць. І мае цвёрды намер адправіцца да Соні, бо тут яго ўжо быццам нічога не трымае. Але ў суседні дом заязджае новая сям'я, і ў Увэ ніяк не стрымліваецца здзейсніць свой план. У размовах з новай суседках глядач і даведваецца гісторыю Увэ (па частках).

У выніку добры фільм, але шчымлівы.

І яшчэ мяне вельмі ўразіў кот, які здымаўся ў фільме) Цікава, ці цяжка яго было здымаць і як рабілі, каб у кадры кот рабіў што трэба.

Ваш комментарий:
Камрад:
Гость []
Комментарий:
[смайлики сайта]
Дополнительно:
Автоматическое распознавание URL
Не преобразовывать смайлики
Cкрыть комментарий
Закрыть