Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
08-12-2023 02:18 Notre Dame de Paris (7 снежня 2023, Палац Кангрэсаў)
Па-першае, Даніэль сёння не граў, ролю Фрало выконваў Саляль. Што называецца - ніколі не ведаеш, што насамрэч шанцаванне, а што не, бо першапачаткова я мусіла вылятаць у суботу, але потым давялося мяняць квіткі на самалёт, і ў мяне намалявалася яшчэ і субота ў Парыжы. Такім чынам, у мяне ёсць яшчэ два шанцы, бо ў суботу два спектаклі!
Уласна кажучы, на адсутнасці Даніэля мінусы і закончыліся, бо Нотр проста цудоўны. Пламандон і Качыантэ стварылі геніяльны твор. І не толькі яны, бо сцэнаграфія, асвятленне - гэта ўсё таксама дадае адценняў і глыбіні.

Сённяшні склад:
Квазімода - Angelo Del Vecchio (асноўны)
Эсмеральда - Hiba Tawaji (асноўны)
Фрало - Solal (другі)
Грынгуар - Eric Jetner (другі)
Фебюс - Damien Sargue (асноўны)
Клапэн - Jay (асноўны)
Флёр-дэ-Ліс - Alyzee Lalande (асноўны)

Я ўразілася Джэем. Голас жа які! Як я яго ў 2017-м не заўважыла?..
Але спачатку быў Эрык-Грэнгуар. Ён такі, трошку смазлівы, і на голас месцамі таксама. Я бачыла Пельцье ў запісе і Richard Charest жыўцом у 2017-м, і яны вакальна мацней будуць, як мне падаецца. Але маладосць таксама можа падкупіць проста сваім існаваннем)
Іба вельмі эсмеральдзістая Эсмеральда. Ну, у 2017-м я яе бачыла, і тут без сюрпрызаў, у плане што ўсё добра.
Дамьен і Алізі - без пытанняў. Здаецца, абаіх упершыню бачыла (не памятаю, хто граў Фебюса ў 2017-м, а Флёр, здаецца, іншая была).
Анжэла... памятаю, як у 2017-м выразна адчувала, што ён не Гару) Не, ён, вядома, не Гару, але добры Квазімода. Адзінае, што хрыпка, якая ў Гару натуральная (бо паліць менш трэба), у Анжэла, відавочна, не, і часам у яго вельмі акадэмічна атрымліваецца. Не ўпэўненая, што гэта мінус.
Саляль... Не, ну ён, канешне, не вінаваты, што ён не Даніэль, але, але Не, калі ён падчас Etre Pretre рвануў на сабе кашулю, я нават праніклася Але вакальна не мой кубак гарбаты. І ён часам глытаў склады? Ці гэта Даніэль лішнія літары вымаўляе?) Карацей, не Даніэль, але ён не вінаваты.
Танцоры і акрабаты - агонь. Ва ўсіх сцэнах з імі вочы проста разбягаюцца, і рот хоча разявіцца сам. І яны цалкам мне зрабілі Les Cloches, якую я тое, што не люблю, але часам праматвала, калі слухала Нотр запоем. Акрабаты на званах - гэта ўсё, май лав.
Усё ж такі ніякі запіс не перадасць уражанняў, якія атрымліваеш, гледзячы жыўцом.
Ну і канешне, тое пачуццё, калі на паклонах уся зала пяе ва ўнісон les Temps des Cathedrales... Не дрыжыкі, а цэлыя мурашыныя сланы) Гэта цудоўна.
Спектакль, музыка і галасы, з якімі я, можна сказаць, расла, і якія маю шчасце бачыць і чуць жыўцом. Ну, з галасоў сёння не зусім пашчасціла, але буду спадзявацца на суботу

Ваш комментарий:
Камрад:
Гость []
Комментарий:
[смайлики сайта]
Дополнительно:
Автоматическое распознавание URL
Не преобразовывать смайлики
Cкрыть комментарий
Закрыть