Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
29-10-2022 12:55 Руфус Драмнот
Сэр Тэры, канешне, не самы паслядоўны пісьменнік, і у прынцыпе ў яго можна знайсці рэчы, якія супярэчаць адна адной (мне здаецца), але я не пра тое.
Часткова перачытваю кнігі, ужо ў арыгінале, і сапраўды заварожвае, як мяняецца, скажам так, роля Драмнота ў кнігах. Спачатку ён згадваецца то як "адзін з клеркаў", то "старэйшы клерк" ("Ногі з гліны") ці "сакратар", але фігура ягоная яшчэ расплывістая, нельга сказаць, у якой ступені ён патрэбны Вецінары. Але ўжо ў "Going Postal" ён паказаны ў якасці даволі важнай фігуры, якая кіруе зборам важнай інфармацыі (дакладна там - пра фірму Clacks (дарэчы, як, цікава, гэта было б перакласці? Клац? Клац-вежы? А, ну нічога так) і кіруе таксама цёмнымі клеркамі (пад наглядам Вецінары, вядома). І ўжо ў Making Money ён быццам стаў яшчэ бліжэй да Вецінары, глыбока ведае ўсе нябачныя плыні жыцця Анк-Морпорку, і адзінае, чаго яму не стае - гэта ведання (і, хутчэй, адчування) чалавечай натуры. Ці не, не так. Драмнот не палітык, у яго няма таго нюху на найлепшы шлях, які прывядзе да патрэбнага выніку? Не напралом.
Хаця, калі ўспомніць "Ногі з гліны", там ён акурат дзівіўся, што Вецінары выбраў ублытаць у справу Гарадскую варту, а не вырашыць усё цішком.
З іншага боку, у Making Money экспазіцыя іншая: яны з Вецінары размаўляюць наконт таго, якім чынам падштурхнуць Ліпвіга ў патрэбны бок. І Драмнот прапаноўвае прамы шантаж, у той час калі Вецінары выбірае больш subtle шлях. Хаця, магчыма, справа ў тым, што Ліпвіг увесь час сцягвае ў Драмнота алоўкі xd

Ну, і мне як шыперу, вядома, прыемна, што Вецінары з часам звяртае на Драмнота ўсё больш увагі У некаторыя моманты гэта адчуваецца нават хутчэй як размова калег, чым кіраўніка з падначаленым.

Ваш комментарий:
Камрад:
Гость []
Комментарий:
[смайлики сайта]
Дополнительно:
Автоматическое распознавание URL
Не преобразовывать смайлики
Cкрыть комментарий
Закрыть