Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
Среда, 15 Ноября 2023 г.
15:02 Сон (НДдП)
Мне сёння снілася, быццам я збіраюся на Нотр у Палац Кангрэсаў у Парыжы, але там жа нечакана тусіць купа знаёмых, і я нейкім чынам патрапіла на прагон перад прэм'ерай. (А да гэтага недзе накуплялася гору кніжак xd) І быццам мае таксама збіраліся на Нотр, квіткі ўжо купленыя былі.
Дык вось, Палац Кангрэсаў неяк дзіўна быў аформлены, нейкія першыя рады перад сцэнай - проста, а далей нейкія перагародкі празрыстыя перад астатняй часткай залі. А я на першых шэрагах, яшчэ падумала, во як пашанцавала. І спачатку неяк мала людзей было, а потым ужо поўная заля.
Сам Нотр нейкі дзіўны быў, з мозгаўзрываўчымі рэміксамі і "асучасваннем". І я такая гляджу і думаю, божа, што нарабілі. Але ж галоўнае, што Даніэль ёсць! І спяваюць добра, няважна, у якой аранжыроўцы.
І потым выйшаў Даніэль, і ўся заля ўстала, а ён спяваў - і нейкім чынам трымаў мяне за рукі (хаця як, калі ён пад два метры, і там яшчэ і сцэна? адно слова - сон)). А, яшчэ там быў момант, калі я падумала, што забылася свой банер, і што трэба хоць штосьці на кардонцы напісаць (во гэта я пераглядзела фк, дакладна).
І потым я яшчэ лічыла, колькі яшчэ разоў я магу на Нотр схадзіць.

А ранкам прачнулася - а ў сторыз прагон Нотраўцаў перад прэм'ерай новага рана ў Палацы Кангрэсаў да 25-годдзя мюзікла
І цяпер думаю, а што, калі ў суботу схадзіць і ў тры, і ў восем.

Добры сон, мне спадабаўся)
Пятница, 6 Октября 2023 г.
09:25 Юзусон
Мне сёння снілася, што я іду на Юзушоў тут, у нас, у М. Спачатку, калі ішла ў пераходзе пад вакзалам (хв чаго я там у сне йшла) на імгненне ўбачыла яго з чамаданам і нейкім чалавекам, а потым на маршрутцы паехала на арэну. Там было неяк цікава ўсё зроблена, знутры не падобна да рэальнай. Усякія прылавачкі былі, але чамусьці не з мерчам, а з японскімі рэчамі (як я іх уяўляю, мусіць). І само шоў было, але неяк вельмі хутка праляцела)
Прыемны сон, даўно такіх не было.
Суббота, 24 Декабря 2022 г.
17:28 Адзін сон
Такі цікавы сон сёння бачыла, быццам у маёй музыкалцы ставяць Прывіда Оперы, але са змененым сцэнаром (і некаторыя арыі мусілі быць іншымі, напэўна?), і там нават было, што сэр Эндру нават даў дазвол (без грошай) xd І ролі мусілі выконваць і вучні (былыя?), і настаўнікі. Цікава, што ў ролях былі і тыя, хто ўжо ў Беларусі не жыве, і ў маёй музыкалцы не вучыўся (напрыклад, артысты ТМ). Але ў сне было вельмі цікава, і мне падабалася, я бачыла часткова рэпетыцыі, здаецца. І на ютуб збіраліся выкласці запіс потым.

Наогул цяпер увесь час сняцца сюжэтныя сны, вельмі цікава. Але гэта, здаецца, сведчыць пра тое, што сон неглыбокі.
Понедельник, 8 Августа 2022 г.
20:32 дыбр
Сёння сніўся нейкі дзіўны крос-овер, у якім былі адначасова Вецінары і Геральт (які з Рывіі) Шкада, што ўжо нічога больш не памятаю, толькі сваё здзіўленне.

---
Заўтра зноў да псіхатэрапеўта, бо таблеткі мне, мусіць, не заходзяць. Не, трывога амаль сышла, але адчуванне дурной галавы нікуды не дзелася, і працаваць у такім стане троху складана. Плюс я цяпер дрэнна сплю ранкам і, мусіць, не высыпаюся.

---
Успомніла пра The Storys - гурт, у якім калісьці граў і спяваў Стыў Бальзама. Потым гурт распаўся. Пасля Даніэля гэта другі музыка/гурт, які мяне супакойвае.

---
Юзу адкрыў свой ютуб-канал! Вось. І ўжо ў сераду абяцае адкрытую трэніроўку.

Current music The Storys - I believe in love
Понедельник, 18 Апреля 2022 г.
23:42 сны
Днямі бачыла дзіўна-смешны сон. У сне я завітала на былую працу, і быццам са мной дамовіліся, каб я звярстала адзін нумар? ВВ быў на сваім месцы, як заўсёды, а Я. быццам стала начальніцай аддзела?.. У сне гэта не абгаворвалася, але яна дакладна там "руліла". І цяпер мне страшэнна цікава, ці ўва сне рэктар быў іншым

А ў іншай частцы сну былі мыльныя пузыры на марозе. Цяпер хочацца праверыць, ці яны на марозе выдуваюцца і ці замярзаюць. Трэба не забыцца зімой паспрабаваць.
Закрыть