Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
Понедельник, 24 Июля 2023 г.
21:33 Пра Прывідаў Оперы
Нешта падумалася раптам, што калі параўноўваць кнігу і мюзікл/фільм 2004 года, то бок характары галоўных герояў, то параўнанне, з майго пункту гледжання, не на карысць мюзікла. Пры тым, што ў мюзікле Прывід быццам ні ў чым такім не вінаваты (з дзяцінства яго паказвалі ў цырку як пачвару, але ён збег, прыдушыўшы ахоўніка), але ён больш жорсткі - забівае Жазэфа Буке за тое, што той за ім сачыў, потым забівае саліста проста каб выйсці на сцэну замест яго. У кнізе жа Эрык паказваецца больш небяспечным і быццам без спачування да роду людскога - але ж падчас дзеяння ён наўмысна нікога не забівае (адзінае што Філіп, брат Рауля, пад пытаннем): Жазэф Бюке вешаецца сам, патрапіўшы ў катавальню, калі сачыў за Прывідам на трэцім ярусе падвалаў. Эрык толькі выцягвае яго адтуль (бо труп яму, відавочна, не патрэбны). А калі для выкрадання Крысціны яму спатрэбіўся доступ да пультоў свету і чагосьці яшчэ, то ён іх нейкім чынам напаіў да непрытомнасці. Хаця здавалася б.
Крысціны таксама розныя. У кніжнай больш спачування, нават прытым, што кніжны Прывід значна менш прыемны на твар (і навобмацак - было там нешта пра халодныя рукі). Калі Рауль прапануе бегчы адразу, то яна адмаўляецца, бо не хоча вось так разбіваць Эрыку сэрца - хоць у іх выпадку прамаруджанне сапраўды небяспечнае. Крысціна з мюзікла ж пагаджаецца стаць прынадай, каб жандармы маглі схапіць Прывіда, пры гэтым яшчэ спяваючы he kills without a thought, he murders all that good.
Раулі, дарэчы, таксама розняцца - можа, найбольш за ўсё. Кніжны - вельмі далікатны, хаця служыў на марскім флоце і збіраўся ў экспедыцыю ажно на Паўночны полюс (але замест гэтага збег з Крысцінай), часам нерашучы, часам вельмі рашучы, аднак усё ж ніякім чынам не думаў паляваць на Прывіда, узяўшы каханую за жыўца. Дарэчы, па Раулю добра бачна, што напачатку 20 стагоддзя мужчынам не было ганебна плакаць і праяўляць усялякія пачуцці. І куды ўсё падзелася?..
У мюзікле пра Рауля мы ведаем толькі тое, што ён віконт, і што ведае Крысціну з маленства (як і ў кнізе). Ён не надта ўважлівы да словаў/намераў Крысціны (першая сустрэча ў грымёрцы, калі Крысціна кажа, што яна не можа сёння нікуды пайсці вячэраць, ён толькі смяецца і паўтарае пра пяць хвілін), а потым, як я ўжо вышэй пісала двойчы, вырашае выкарыстаць Крысціну як прынаду ў паляванні на Прывіда, пад соўсам, быццам пакуль той жывы, ім не будзе спакою. Ну... Не, Рауля з мюзікла я катэгарычна не люблю.
Воскресенье, 20 Ноября 2022 г.
16:09 Прывід Оперы, Г. Леру
Перачытала раман, гэтым разам на англійскай (трэба давучыць французскую, у рэшце рэшт! і прачытаць у арыгінале). Здаецца, апошнім разам я яго перачытвала, калі вучылася ва ўніверы. То бок гадоў 10 таму :')
А першы раз чытала ў 15, пасля таго, як паглядзела фільм па мюзіклу Ўэбера. Не здолела тады ў Мінску знайсці папяровую версію, і чытала з вордаўскага файла (ён дагэтуль недзе мусіць ляжаць).
Канешне, уражанні розняцца ў 15 і 31 (дый агульны сюжэт я памятала добра - мусіць, таму што шмат разоў перачытвала раней), але адное застаецца нязменным: вельмі хочацца шчасця Эрыку х.х "Бедны, няшчасны Эрык!" (с)
Аднак складана гэта зрабіць, з улікам усіх уступных даных... Але ж хочацца паспрабаваць, яшчэ раз
І даць Эрыку магчымасць "пажыць як самы звычайны чалавек".
Яшчэ адна са складанасцяў - гэта мова эпохі, усё ж мова канцу 19 - пачатку 20 стагоддзя моцна адрозніваецца ад сучаснай. Ці то пачытаць каго (Ажэшку, напрыклад) таго перыяду, каб ухапіць стыль, ці то пачаць пісаць і накідаць сюжэт. Трэба падумаць. І пісаць.
Среда, 2 Ноября 2022 г.
22:31 Вяртанне да Прывіда
- After all this time? - Always (c)

Напісала тру-драблік па другім сваім фандоме - Прывідзе Оперы.
Канешне, уся гісторыя бачыцца трохі іначай, калі табе 30+, а не 15. Але ўсё адно Эрык/Хрысціна для мяне ОПТ назаўжды, таму хочацца ж нейкага хэпі-энду! Для Эрыка, так.
Насамрэч у мяне даўно ўжо ў фоне бродзіць адна ідэя, можа, калі-небудзь што толкам і напішацца. Ці не. Але сцэну вяртання я вось напісала - і здолела "запакаваць" у 100 словаў.

https://archiveofourown.org/works/42816057
Среда, 26 Октября 2022 г.
22:47 Прывід Оперы па-японску
Учора ютуб мне раптам прапанаваў паслухаць запіс Прывіда Оперы на японскай мове (на канале Эндру Лойда-Ўэбера), восемдзесят-нейкага года. Мова іншая, але ж музыка тая ж. Панастальгіравала напоўніцу Месцамі падпявала па-англійску. Цікава, што некаторыя арыі ў японскай версіі ідуць хутчэй, чым у арыгінальнай. Цікава, з чым звязана.
Ажно захацелася пераглядзець фільм, з якога ў цэлым пачалася мая любоў да мюзіклаў

Месцамі словы ўсё ж такі забылася ўжо... Але ж наколькі лягчэй усё вучылася і запаміналася ў 15 год) Улічваючы, што англійскую я тады ведала значна-значна горш! Дарэчы, цікавасць да англійскай таксама з гэтым фільмам прыйшла.

Французскую б вывучыць яшчэ. І прачытаць кніжку ў арыгінале.
Закрыть