Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
Воскресенье, 20 Ноября 2022 г.
16:09 Прывід Оперы, Г. Леру
Перачытала раман, гэтым разам на англійскай (трэба давучыць французскую, у рэшце рэшт! і прачытаць у арыгінале). Здаецца, апошнім разам я яго перачытвала, калі вучылася ва ўніверы. То бок гадоў 10 таму :')
А першы раз чытала ў 15, пасля таго, як паглядзела фільм па мюзіклу Ўэбера. Не здолела тады ў Мінску знайсці папяровую версію, і чытала з вордаўскага файла (ён дагэтуль недзе мусіць ляжаць).
Канешне, уражанні розняцца ў 15 і 31 (дый агульны сюжэт я памятала добра - мусіць, таму што шмат разоў перачытвала раней), але адное застаецца нязменным: вельмі хочацца шчасця Эрыку х.х "Бедны, няшчасны Эрык!" (с)
Аднак складана гэта зрабіць, з улікам усіх уступных даных... Але ж хочацца паспрабаваць, яшчэ раз
І даць Эрыку магчымасць "пажыць як самы звычайны чалавек".
Яшчэ адна са складанасцяў - гэта мова эпохі, усё ж мова канцу 19 - пачатку 20 стагоддзя моцна адрозніваецца ад сучаснай. Ці то пачытаць каго (Ажэшку, напрыклад) таго перыяду, каб ухапіць стыль, ці то пачаць пісаць і накідаць сюжэт. Трэба падумаць. І пісаць.
Четверг, 17 Ноября 2022 г.
21:46 Думкі ўголас
На пошту ўсё прыходзяць рассылкі пра зніжкі на квіткі ў розных краінах...
Стараюся не надта марыць, бо мары - такая рэч, ніколі не ведаеш, якім бокам увасобяцца
Хаця часам думаецца, што трэба пачаць грунтоўна думаць пра рэлакацыю, бо тут нічога не будзе :-( Проста забітая краіна...
Понедельник, 8 Августа 2022 г.
20:32 дыбр
Сёння сніўся нейкі дзіўны крос-овер, у якім былі адначасова Вецінары і Геральт (які з Рывіі) Шкада, што ўжо нічога больш не памятаю, толькі сваё здзіўленне.

---
Заўтра зноў да псіхатэрапеўта, бо таблеткі мне, мусіць, не заходзяць. Не, трывога амаль сышла, але адчуванне дурной галавы нікуды не дзелася, і працаваць у такім стане троху складана. Плюс я цяпер дрэнна сплю ранкам і, мусіць, не высыпаюся.

---
Успомніла пра The Storys - гурт, у якім калісьці граў і спяваў Стыў Бальзама. Потым гурт распаўся. Пасля Даніэля гэта другі музыка/гурт, які мяне супакойвае.

---
Юзу адкрыў свой ютуб-канал! Вось. І ўжо ў сераду абяцае адкрытую трэніроўку.

Current music The Storys - I believe in love
Вторник, 26 Июля 2022 г.
23:48
Achievent unlocked: сёння частавала вожыка свінінай. Трошкі. З'еў і быў задаволены. Спадзяюся, слімакоў ён ад гэтага есці не перастане, да халеры гэтай трасцы ў гародзе.
Воскресенье, 12 Июня 2022 г.
23:34 Моцарт «Дон Жуан». Генеральная репетиция. (К/т Цэнтральны, у межах TheatreHD)
У суботу Л. выцягнуў у кінатэатр на запіс спектакля "Моцарт «Дон Жуан». Генеральная репетиция".
Вельмі даўно не была ў тэатры (у нас зараз, шчыра кажучы, не так шмат засталося тэатраў, куды можна схадзіць - каму кісларод перакрылі, хто з'ехаў...), а ў кінатэатры дакладна была яшчэ да кавіду.

Цікавы спектакль - пра пастаноўку спектакля, хаця хутчэй пра ўзаемадзеянне рэжысёра з акторамі. На трэці дзень індзеец Зоркае Вока... (с) то бок толькі на інтэрв'ю з акторамі і актрысамі падчас антракту зразумела, што у спектаклі ёсць маскі Хаця калі прыгледзецца, то бачна на крупных планах. У другім акце сама ўжо заўважала) Але маскі крутыя, калі так не прыглядацца, то можна і не заўважыць. Вельмі рэалістычныя, то бок.
Памрэж вельмі нагадваў прарэктара з былой працы, часам гэта адцягвала ўвагу
Прыкольная ідэя пускаць субтытры с патрэбным тэкстам пад запіс рэальных арый Моцарта.

Калі першы акт - больш пра ўзаемадзеянне рэжысёра і актораў (і ў некаторай ступені тыранію рэжысёра), то другі - таксама і нейкі экскурс у персанальную настальгію. Практычна маналог рэжысёра)

Найбольш спадабаўся момант з "я праваліўся. ды не спектакль, я сам пад сцэну праваліўся" (цытата недакладная). Ну і ў цэлым спадабалася, добра, што выбраліся.
Понедельник, 30 Мая 2022 г.
21:31 Тувэ Янсан, У канцы лістапада
Прачытала нарэшце пераклад аповесці "У канцы лістапада". Здаецца, па-руску я яе і не чытала.
Усё ж якія з аднаго боку простыя, а з іншага бясконца глыбокія гісторыя пісала Тувэ Янсан. У гэтай кожны персанаж даведаўся штосьці пра сябе (ці, калі казаць пра Снусмумрыка, пра адносіны да яго іншых). І цікава, што ў аповесці, дзе ўласна мумі-сям'я не прысутнічае, пра іх таксама шмат чаго можна даведацца.
І такія розныя і выразныя персанажы. Філіф'ёнка, якая заўсёды ведае, як правільна, і хоча прымусіць астатніх рабіць гэтак жа. Хемуль, які ведае, як правільна жыць іншым, і капае ім на мазгі (калі атрымліваецца). Снусмумрык, які толькі атрымаўшы магчымасць пажыць у намёце побач з кімсьці акрамя мумі-сям'і зразумеў, што мумі-сям'я рабіла ўсё, каб не парушаць яго асабістых межаў (і што далёка не ўсе так робяць). Мюмла, якая, мусіць, самы гарманічны персанаж з усіх
І апісанне, як восень паступова пераходзіць да зімы, канешне.

---
Крыху раней прачытала таксама "Чарадзейную зіму", дзе пра тое, як Мумі-троль знянацку прачнуўся ўзімку.
Закрыть