Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
Пятница, 23 Сентября 2022 г.
00:23 Emma. (2020)
Днямі паглядзела (чарговую) экранізацыю "Эммы" Джэйн Осцін рэжысёркі Autumn de Wilde. Гэта, здаецца, быў ейны дэбют у поўнаметражным кіно (да гэтага і пасля яны здымала відэакліпы і кароткія відэа), і рэйтынг у фільма невысокі, а мне вельмі спадабалася.
У фільма шмат намінацый (і дзьве узнагароды) за касцюмы і грым/прычоскі, і нездарма. Сапраўды выдатныя, і ў цэлым карцінка надзвычай прыгожая, на якім кадры ні спыні. Я такое люблю
Так, з эстэтычнага пункту гледжання вельмі прыгожы фільм, музычнае аздабленне таксама яму пасуе (выкарыстаныя класічная музыка і адаптаваныя народныя спевы).
Да касту у мяне таксама няма нараканняў. Хаця кнігу я чытала даўно і падрабязнасцяў не памятаю, канешне, але ў цэлым усе канцы з канцамі сыходзяцца, персанажы паводзяцца лагічна, і акторы падабраныя добра, як мне падаецца.
Наогул я за ўсімі экранізацыямі Осцін не сачу, але ў гэтай здымаўся Руперт Грэйвз, вось я нарэшце і дабралася паглядзець) Руперт, дарэчы, чароўна выглядае ў любым узросце.
Астатнія акторы былі мне незнаёмыя* (я наогул нельга сказаць, каб многа фільмаў глядзела), але ўсе спадабаліся, кожны на сваім месцы. Выразныя такія персанажы атрымаліся)
З усяго фільма не зразумела толькі, навошта там была сцэна распранання, мыцця і апранання містара Найтлі. Пафапаць на актора?)
Дарэчы, для тых, хто доўга даганяе - я толькі гледзячы гэтую экранізацыю зразумела, што Найтлі, то бок Knightly, - гэта ад "рыцара", то бок рыцарскі, шляхетны. Хоць ты перачытай па-англійску, там і іншыя прозвішчы мусяць быць выразнымі, напэўна.

* Збрахала. Біла Найі я ведаю, канешне) Ён граў бацьку Эммы.
Среда, 14 Сентября 2022 г.
22:30 Knives Out (2019)
Знянацку паглядзела Knives Out - тумблер падкідаў гіфкі з-за Крэйга, і ў снежні чакаецца другі фільм. І гэта дэтэктыў.
Карацей, глянула трэйлер і вырашыла, што можа паспрабаваць.


Божухна, як жа гэта аказалася цудоўна! Даўно мне не траплялася нічога новага (нешта апошнім часам занадта любяць рымэйкі) ды гэткага якаснага! Сцэнар, акторы, аператарская праца - усё цудоўна! Сцэнар наогул выклікае захапленне, усё па канонах, і ўсе ружжы страляюць (нават тыя, якія я спачатку й не заўважыла).
Крэйг вельмі спадабаўся. Я яго дагэтуль бачыла толькі ў фільмах пра Бонда, а тут зусім іншае амплуа. І яму вельмі пасуе, мне здаецца. Але ў прынцыпе акторскі ансамбль выдатны, і вельмі выразны. Пра Ану дэ Армас я дагэтуль толькі чула, але цяпер і пабачыла. Таксама спадабалася. Мінус Крыса Эванса только ў тым, што на АО3 амаль ўвесь тэг фільма ім забіты, пераважна фікамі "Рэнсам/чытач(ка)", дзякуй, што можна адфільтраваць усё гэта Але з красоверамі з іншымі фільмамі Эванса крыху цяжэй, здаецца, там нельга выключыць асобныя каноны, толькі ўсе красоверы адразу (хаця трэба паглядзець).

І так, я амаль адразу падумала, ці спрабаваў хто зашыперыць Q з Бенуа Бланкам) Калі і спрабаваў, іх было не шмат... Затое знайшоўся фік на кітайскай, красовер з This is going to hurt.

Вяртаючыся да фільма. Атрымала асалоду ад усяго цалкам. Харлана, вядома шкада, неяк усё так атрымалася... Але ж чаму я адразу не падумала ў бок "хто прыбраў антыдот з сумкі медсястры"? Мусіць, адразу захапілася сцэнаром дзеянняў, якія прапанаваў Марце Харлан.
Сямейка, канешне, той яшчэ паноптыкум. Хаця мне сімпатычная Лінда - няхай яна і не зусім з нуля будавала сваю справу, але ж, як я зразумела, здолела трымаць яе "на плыву" без пастаянных грашовых датацый бацькі. Дый бацьку яна відавочна любіла, а не бачыла ў ім выключна кашалёк. Таму трохі крыўдна, што Харлан выключыў са спадчыннікаў і яе таксама. А, і "гульня" з патаемнымі лістамі - гэта сапраўды кранальна.

Карацей кажучы, у фільме ўсё на сваіх месцах, і ўсе дэталі - як сюжэту, так і складнікаў фільма - у выніку збіраюцца разам у, можна сказаць, ідэальную карціну.
І, напэўна, калі я збяруся перагледзець, то знайду яшчэ нешта, чаго адразу не заўважыла.

ЗЫ: усё яшчэ думаю пра тое, што Q і Бенуа - гэта можа быць цікава.
ЗЗЫ: ужо знайшла некалькі добрых фікаў па фільме. Хаця калі глядзець на працэнт ад усіх, то вельмі мала...

ЗЗЫ: О, што мяне здзівіла, дык гэта што ў Амерыцы морфій могуць прапісаць проста для зняцця болю ў выцятым месцы. Сур'ёзна? Я, можа, пад уражаннем ад Чэхаўскага "Морфія", але мне падавалася, што гэта даволі моцны наркотык, які проста так не прызначаюць. Можа, у Амерыцы іначай.
Воскресенье, 28 Августа 2022 г.
22:54
Якая ж далікатная й крохкая істота чалавек...
За гэта лета - мінус два чалавекі на вуліцы ў Р. Аднаму было за 50, рак. Другому трохі не хапіла да 70, дыбет і, па чутках, таксама рак.

Чым распачынаць усялякія войны, лепш бы накіроўвалі гэтыя грошы на развіццё медыцынскай навукі, насамрэч х.х Хаця тыя, хто распачынае войны, напэўна маюць доступ да найлепшай медыцыны, а іншых за людзей не лічаць. Так, "кармавая база".
Вторник, 9 Августа 2022 г.
19:09
Тым часам учора апублікавала на Ао3 свой першы пераклад фанфіка на беларускую)
"Да самых касцей тваіх" (The Bones of You), Драмцінары.
Ажно цэлы адзін раз нехта клікнуў з учора Не, і мова, прама скажам, непапулярная, і пейрынг таксама (хаця й не апошні, калі глядзець па статыстыцы Ао3, але ж фандом не на слыху зараз). І адразу прыметна, што на ФБ глядзяць больш)
Але ж я не для праглядаў перакладаю. Той выпадак, калі вельмі хацелася)
Насамрэч цудоўны, вельмі музычны фік. Спадзяюся, у мяне атрымалася хаця б яго не сапсаваць.
Вторник, 26 Июля 2022 г.
23:48
Achievent unlocked: сёння частавала вожыка свінінай. Трошкі. З'еў і быў задаволены. Спадзяюся, слімакоў ён ад гэтага есці не перастане, да халеры гэтай трасцы ў гародзе.
Вторник, 12 Июля 2022 г.
23:23 This is going to hurt (2022, 1-3/7)
Прагляд Бонда не прайшоў бясследна - зноў "упала" ў Ўішаў
Учора ўвечары зайшла на IMDB, успомніла пра цудоўны смешны фільм Booze Cruise 2003-га года, дзе Бену ўсяго 22-23 гады, і пераглядзела. Ён ёсць толькі на ютубе ў якасці 240px, але лепей, чым нічога) З ноўта нармалёва глядзець. Добры фільм, добры сцэнар, добрыя акцёры, і саўндтрэк вельмі падыходзіць.

І знянацку спампавала свежы серыял з Бенам у галоўнай ролі, This is going to hurt, па кнізе Адама Кея. Мне падаецца, ці пасля камін-аўта колькасць герояў-геяў у Ўішаў значна вырасла? Серыял пра будні медыка ў бясплатнай клініцы Лондана, да таго ж у гінекалагічным аддзяленні. Ніколі б не падумала, што буду такое глядзець, нават дзеля Ўішаў, але вось За сёння праглядзела 3 серыі з 7 (адну ў абед, дзве вечарам). Серыял добры, усё ўзважана - і праца, і асабістыя адносіны Адама, і спачуваеш у серыяле ўсім адразу (з акцёраў акрамя Бена нікога не ведаю, але граюць усе добра). Такі, вельмі жыццёвы, як мне падаецца. Адзінае што саўндтрэк не да майго густу, але гэта можна перажыць)
Вось здаецца, што проста такі "жыццёвы" серыял, але напружанне ўсё адно трымае. Хоць там ні пагоняў, нічога такога. Кранальны серыял, я б сказала.
Хаця некаторую гінекалагічную/хірургічную графічнасць я стараюся не глядзець (я ж кажу, што не паверыла б, калі хто сказаў, што я такое буду глядзець)

Кнігу, па якой зняты серыял, чытаць дакладна не буду, не маё. Але дзякуй, што паклікалі Бена на галоўную ролю) Яму пасуе, мне здаецца. Хаця, імхо, герой трохі маладзейшы, чым Ўішаў, і на некаторых планах рукі і твар выдаюць узрост. Хаця ён, канешне, таго тыпу, што "да старасці шчанюк")

ЗЫ: Вось гэта выпадак, калі серыял па пратэкцыі атрымаўся адэкватным, а не як было з London Spy (але там праблема была акурат у сцэнары, а пратэкцыя - у сцэнарыста). Хаця магчыма я рана кажу "гоп", яшчэ 4 серыі наперадзе)
Воскресенье, 10 Июля 2022 г.
15:36 Бонд, Джэймс Бонд (Skyfall, Spectre)
Днямі пераглядзела са сваімі (дакладней, я пераглядала, а мае ўпершыню глядзелі). Цікава, як мяняецца ўспрыманне з часам. Ці не толькі з-за часу?

Спектр я ўпершыню паглядзела ў 2015-м, здаецца, калі ён выходзіў. Я дагэтуль глядзела London Spy, адтуль зацікавілася Бенам Ўішаў, і акурат тады Спектр яшчэ быў у пракаце. Я паспела на адзін з апошніх паказаў. І мне ў цэлым спадабалася, калі я правільна памятаю. Гэта, дарэчы, быў першы фільм пра Бонда, які я паглядзела. Ну, і 00Q, усё такое. А потым я ўжо дома глядзела Скайфол. І пасля Спектра ён мне падаўся больш змрочным. Карацей, на той момант Спектр мне больш спадабаўся.

А тут пераглядзела. Божачкі, якія грушы на вярбе гэты Спектр! Логіка там не ночыла быццам. Такое ўсё ненатуральнае, што мама дарагая. Але па колерах ён святлейшы за Скайфол, гэта праўда. І 00Q фарэва.
Скайфол усё ж больш лагічны ў сваіх межах, і тупых дыялогаў там значна меней.

Падумалася, што пра якасць фільма можна меркаваць па тытульнай песні Скайфол ад Адэль безумоўна лепшы, чым песня Сміта. Пра Білі Айліш маўчу ўвогуле, на маю думку яна не ўмее спяваць.
Ну, і наконт апошняга фільма с Бондам-Крэйгам. Я не глядзела (яшчэ?), але калі меркаваць па сінопсісе, то там грушы на вярбе яшчэ большыя, чым у Спектры. З элементамі Санта-Барбары. Аднак я ўжо прыдумала, як "адпаўзці" Бонда дзеля 00Q Не ведаю, ці то глядзець, ці паспрабаваць што напісаць па тым, што Рабіновіч наспяваў у сінопсісе напісана.
Бо так, мне чамусьці захацелася напісаць 00Q (пасля таго, як я выпадкова знайшла свой адзіны фік па ім, напісаны пасля Спектра і фікаў па 00Q).
Ну паглядзім, пакуль у мяне пасіўна-актыўная фаза Драмцінары (трэба, дарэчы, будзе дадаць у тэгі на АО3). І ўласны фэст, нешта я трохі выходжу за памеры драблаў апошнім часам, плюс патрэбная рэдактура, што займае больш часу.
Воскресенье, 19 Июня 2022 г.
21:20 "Записки юного врача" (Тэатр лялек, 17.06.2022)
Ісці мусіў Л. (зрэшты, квіток ён браў сабе), але аккурат атрымаў моцны прыступ алергіі, таму ў пятніцу ў тэатр знязацку паехала я. Спектакль я бачыла раней, ён мне спадабаўся, таму ў цэлым я была не супраць. Тым больш што з новым тралейбусам на цэнтру цяпер ехаць без перасадак і хутчэй.


Спектакль пастаўлены паводле апавяданняў Булгакава з цыклу, уласна, "Записки юного врача", плюс яшчэ апавяданне "Морфій". Атрымаўся ў выніку вельмі цэласны твор, да таго ж з шыкоўнай рэалізацыяй. Квіток быў у сярэдзіну першага рада, я яшчэ ўзяла з сабою новыя акуляры, таму бачыла ўсё, што на сцэне вельмі добра. Адное што ў спектаклі часам дзеянне адбываецца ў самых кутках (правым і левым) на сцэне, дзе з аднаго боку нібы камора з усякімі медыцынскімі растворамі, а другога - нібы палаты з хворымі.
Здолела запісаць на дыктафон некалькі песень са спектаклю - яны там надта цікавыя і незвычайные, спявае альтэр-эга галоўнага героя ў выглядзе (мяркую) ягонай няшчаснай любові (кінула яго).

З другога прагляду спектакль нічога не згубіў, граюць не горш, як пасля прэм'еры. А спектакль сапраўды добры. Першы акт (значна даўжэйшы) хутчэй гумарыстычны, а ў другім морфій усё больш паказвае свой уплыў на асобу. Хэпі-энда, канешне, у спектаклі няма.
Воскресенье, 12 Июня 2022 г.
23:34 Моцарт «Дон Жуан». Генеральная репетиция. (К/т Цэнтральны, у межах TheatreHD)
У суботу Л. выцягнуў у кінатэатр на запіс спектакля "Моцарт «Дон Жуан». Генеральная репетиция".
Вельмі даўно не была ў тэатры (у нас зараз, шчыра кажучы, не так шмат засталося тэатраў, куды можна схадзіць - каму кісларод перакрылі, хто з'ехаў...), а ў кінатэатры дакладна была яшчэ да кавіду.

Цікавы спектакль - пра пастаноўку спектакля, хаця хутчэй пра ўзаемадзеянне рэжысёра з акторамі. На трэці дзень індзеец Зоркае Вока... (с) то бок толькі на інтэрв'ю з акторамі і актрысамі падчас антракту зразумела, што у спектаклі ёсць маскі Хаця калі прыгледзецца, то бачна на крупных планах. У другім акце сама ўжо заўважала) Але маскі крутыя, калі так не прыглядацца, то можна і не заўважыць. Вельмі рэалістычныя, то бок.
Памрэж вельмі нагадваў прарэктара з былой працы, часам гэта адцягвала ўвагу
Прыкольная ідэя пускаць субтытры с патрэбным тэкстам пад запіс рэальных арый Моцарта.

Калі першы акт - больш пра ўзаемадзеянне рэжысёра і актораў (і ў некаторай ступені тыранію рэжысёра), то другі - таксама і нейкі экскурс у персанальную настальгію. Практычна маналог рэжысёра)

Найбольш спадабаўся момант з "я праваліўся. ды не спектакль, я сам пад сцэну праваліўся" (цытата недакладная). Ну і ў цэлым спадабалася, добра, што выбраліся.
Понедельник, 30 Мая 2022 г.
21:31 Тувэ Янсан, У канцы лістапада
Прачытала нарэшце пераклад аповесці "У канцы лістапада". Здаецца, па-руску я яе і не чытала.
Усё ж якія з аднаго боку простыя, а з іншага бясконца глыбокія гісторыя пісала Тувэ Янсан. У гэтай кожны персанаж даведаўся штосьці пра сябе (ці, калі казаць пра Снусмумрыка, пра адносіны да яго іншых). І цікава, што ў аповесці, дзе ўласна мумі-сям'я не прысутнічае, пра іх таксама шмат чаго можна даведацца.
І такія розныя і выразныя персанажы. Філіф'ёнка, якая заўсёды ведае, як правільна, і хоча прымусіць астатніх рабіць гэтак жа. Хемуль, які ведае, як правільна жыць іншым, і капае ім на мазгі (калі атрымліваецца). Снусмумрык, які толькі атрымаўшы магчымасць пажыць у намёце побач з кімсьці акрамя мумі-сям'і зразумеў, што мумі-сям'я рабіла ўсё, каб не парушаць яго асабістых межаў (і што далёка не ўсе так робяць). Мюмла, якая, мусіць, самы гарманічны персанаж з усіх
І апісанне, як восень паступова пераходзіць да зімы, канешне.

---
Крыху раней прачытала таксама "Чарадзейную зіму", дзе пра тое, як Мумі-троль знянацку прачнуўся ўзімку.
Пятница, 15 Апреля 2022 г.
21:10 3 гады
Тры гады таму гарэў Нотр Дам у Парыжы.
Я рыдала ўвесь вечар, аднаўляючы старонку ціўтара, і ў мяне было абсалютнае пачуццё, што вось ён, канец свету.
Пасля выявілася, што сабор удалося ўратаваць, і нават найстарэйшыя ружы засталіся цэлымі (дзякуй вялікі пажарнай брыгадзе!). І падалося, што канец свету ўсё ж яшчэ не пачаўся.

Але... але. Можа, канешне, гэта "магічнае мысленне", і пажар у Нотр Даме ніяк не звязаны з тым, што далей усё пайшло руйнавацца. Але 2019 для мяне сапраўды быў апошнім спакойным годам.
Закрыть