Трава-трава-травичка нужна слону и птичке (с)
Ангулема
дневник заведен 03-02-2020
постоянные читатели [7]
закладки:
цитатник:
дневник:
хочухи:
Среда, 25 Января 2023 г.
21:27 Knives Out 2: Glass Onion
Я чакала чагосьці такога ж якаснага, якім быў першы фільм... і моцна расчаравалася. Гэта значна ў меншай ступені дэтэктыў, а ў большай ступені сацыяльная павестка, прычым амерыканская (у сэнсе, там дакладна былі рэчы, не зразумелыя тым, хто не знаёмы блізка з асаблівасцямі амерыканскага жыцця/грамадства). А дэтэктыўны складнік акурат дзіравы, дый агульная логіка там нейкая нягеглая.
Чаму разумніца Эндзі не зрабіла копію сурвэткі, калі тая такая ўжо цэнная? Чаму Майлз не здзівіўся, убачыўшы Эндзі на сваім востраве? Падумаў, што недазабіў яе - і ніякай рэакцыі? Ну й ён не мог быць ідыётам, бо тады б у яго не атрымлівалася паспяхова шантажаваць "сяброў". Да таго ж для тых забойстваў, якія ён учыніў, патрэбныя як найменш хуткія мазгі.
Дый канцоўка ў фільма таксама нейкая ніякая.
Карацей, ні дэтэктыва, ні асалоды.
Не разумею толькі, чаму тумблер у захапленні.
Не, Х'ю Грант цалкам ясачка, але яго малавата, каб выратаваць фільм, на маю думку.
Понедельник, 2 Января 2023 г.
17:11 Зімовая замалёўка з эльфамі
Я паспела яшчэ ў мінулым годзе напісаць маленечкую зімовую замалёўку пра сваіх эльфаў)
Трохі выбілася з пісаніны, бо спачатку было складана з-за падвышанай трывожнасці, а потым з-за таблетак ад яе. Зараз пакуль застаўся антыдэпрэсант, з ім, здаецца, можна спрабаваць пісаць. Калі быў яшчэ і антыпсіхотык, неяк зусім не пісалася.

Таму вось. Сюжэту няма, ёсць эльфа, зіма і котка)
Зімовая замалёўка
Пятница, 30 Декабря 2022 г.
21:09 Зялёная кніга (2018)
На выходных паглядзелі добры фільм Зялёная кніга (The Green Book), які выйшаў у 2018-м. Мне здаецца, ён і узнагароды нейкія атрымліваў?..
Пра фільм мне дакладна трапляліся звесткі ў свой час, бо там Віга ў адной з галоўных роляў) І я, здаецца, збіралася паглядзець, але так і не сабралася. Дзякуй Л., во, паглядзела)
У галоўных ролях Віга Мортэнсен і Mahershala Ali (Махершала Алі, мусіць). Гісторыя пра тое, як афра-амерыканскі класічны піяніст Дон Шырлі наняў італа-амерыканскага "вышыбалу" Тоні Балбатуна, каб той суправаджаў яго ў туры па паўднёвых штатах (у той час там панаваў непрыкрыты дзікі расізм). Трэба сказаць, што напачатку фільма паказана, што сам Тоні зусім не роўна ставіцца да цёмнаскурых (шклянкі, з якіх пілі ваду два цёмнаскурыя майстры, якія нешта правілі ў ягоным доме, ён выкідае ў сметніцу). Аднак ён пагаджаецца на прапанову Дона (дакладней, павышае кошт, магчыма, у спадзеве, што гэта будзе замнога, але Дон наймае яго ўсё адно). З фільма таксама бачна, што Тоні па натуры чалавек добры, і адказна ставіцца да сваёй працы. І нягледзячы на свой першапачатковы "бытавы расізм", ён не разумее, як можна ставіцца да людзей як да быдла і здзекавацца з іх з адное прычыны колеру скуры.

Фільм добры - і па якасці, і па сутнасці. Ад яго застаецца пачуццё цеплыні ўнутры.
І мне спадабаўся дубляж на беларускую мову - і пераклад! Вельмі трапна і натуральна.
Среда, 14 Декабря 2022 г.
00:02 Emma (J. Austen)
Днямі дачытала нарэшце Эмму ў арыгінале (можа, дачытала б троху раней, але мая электронная кніга пачала актыўна здыхаць акумулятарам, таму часам калі я хацела пачытаць, даводзілася ставіць кнігу на зарадку). Гэта, канешне, манументальны твор па памеры, амаль удвая большы за сярэднюю кнігу Пратчата, якія я чытала апошнім часам. Ну і мова адрозніваецца, зразумела.
Люблю Осцін і яе персанажаў. І яе гісторыі
Калі чытала, збольшага дапасоўвала візуал з апошняй экранізацыі (2020-га года, я пра яе пісала), акрамя містара Найтлі - на яго ролю ў мяне лепш падыходзіць Марк Стронг з экранізацыі, калі не памыляюся, 1996 года. Ну і ўсё ж такі паміж Эммай і містарам Найтлі значна большая розніца веку, чым зрабілі ў экранізацыі 2020 года. Хаця зараз, прынамсі сярод моладзі, вялікая розніца ў пар - фу-фу-фу і не камільфо. Спадзяюся, гэта пройдзе. (Але арыгінальнага містара Найтлі ўсё адно закансэлілі бы, бо ён у кнізе прызнаецца, што закахаўся ў Эмму, калі той было гадоў 13 Хаця ўсвядоміў гэта пазней))
Дзякуючы таму, што ў рамане паказаны даволі значны прамежак часу, лёгка можна прасачыць, як мяняецца Эмма. І прызнаюся, што ў пачатку яна мяне нават злавала, калі за сваім гонарам "свацці" не бачыла, на каго насамрэч звяртае ўвагу містар Элтан.
З аднаго боку "метамарфоза" Гарыет напрыканцы рамана падаецца троху прыцягнутай за вушы, каб сярод персанажаў не засталося "ахвяр". Калі яна гэтак доўга пакутавала з-за містара Элтана, якім чынам яна ж гэтак хутка змагла пераключыцца з містара Найтлі на фермера Марціна? Але з іншага боку, яна быццам ніколі сапраўды не выкідала з сэрца містара Марціна, таму магчыма, што калі ён зноў з'явіўся побач, то рэальныя пачуцці і дзеянні выціснулі ўсё астатняе з кола верагоднага, але не рэальнага.
Воскресенье, 20 Ноября 2022 г.
16:09 Прывід Оперы, Г. Леру
Перачытала раман, гэтым разам на англійскай (трэба давучыць французскую, у рэшце рэшт! і прачытаць у арыгінале). Здаецца, апошнім разам я яго перачытвала, калі вучылася ва ўніверы. То бок гадоў 10 таму :')
А першы раз чытала ў 15, пасля таго, як паглядзела фільм па мюзіклу Ўэбера. Не здолела тады ў Мінску знайсці папяровую версію, і чытала з вордаўскага файла (ён дагэтуль недзе мусіць ляжаць).
Канешне, уражанні розняцца ў 15 і 31 (дый агульны сюжэт я памятала добра - мусіць, таму што шмат разоў перачытвала раней), але адное застаецца нязменным: вельмі хочацца шчасця Эрыку х.х "Бедны, няшчасны Эрык!" (с)
Аднак складана гэта зрабіць, з улікам усіх уступных даных... Але ж хочацца паспрабаваць, яшчэ раз
І даць Эрыку магчымасць "пажыць як самы звычайны чалавек".
Яшчэ адна са складанасцяў - гэта мова эпохі, усё ж мова канцу 19 - пачатку 20 стагоддзя моцна адрозніваецца ад сучаснай. Ці то пачытаць каго (Ажэшку, напрыклад) таго перыяду, каб ухапіць стыль, ці то пачаць пісаць і накідаць сюжэт. Трэба падумаць. І пісаць.
Четверг, 17 Ноября 2022 г.
23:07 JCS-2000
Аказваецца, на ютубе ў вольным доступе ёсць кліпы песень з JCS-2000 у высокай якасці (1080px). Глянула парачку, адчула моцную хвалю настальгіі. Трэба спампаваць сабе, калі на трэкеры ёсць у высокай якасці, і перагледзець як-небудзь. Найлепшы Йуда для мяне Жэром Прадон, назаўжды
І ў цэлым самая любімая мая версія. Багомлю кожны кадр <3
21:46 Думкі ўголас
На пошту ўсё прыходзяць рассылкі пра зніжкі на квіткі ў розных краінах...
Стараюся не надта марыць, бо мары - такая рэч, ніколі не ведаеш, якім бокам увасобяцца
Хаця часам думаецца, што трэба пачаць грунтоўна думаць пра рэлакацыю, бо тут нічога не будзе :-( Проста забітая краіна...
Среда, 2 Ноября 2022 г.
22:31 Вяртанне да Прывіда
- After all this time? - Always (c)

Напісала тру-драблік па другім сваім фандоме - Прывідзе Оперы.
Канешне, уся гісторыя бачыцца трохі іначай, калі табе 30+, а не 15. Але ўсё адно Эрык/Хрысціна для мяне ОПТ назаўжды, таму хочацца ж нейкага хэпі-энду! Для Эрыка, так.
Насамрэч у мяне даўно ўжо ў фоне бродзіць адна ідэя, можа, калі-небудзь што толкам і напішацца. Ці не. Але сцэну вяртання я вось напісала - і здолела "запакаваць" у 100 словаў.

https://archiveofourown.org/works/42816057
Суббота, 29 Октября 2022 г.
13:12 Dracula 2000
У рамках настальгіі спампавала (якое шчасце, што яшчэ раздаюць якасныя версіі "старых" фільмаў (матухна, фільму ж 22 гады! Але ж 2000, здаецца, на так ужо даўно быў! Ну вось, даўно)) і заўчора паглядзела.
Настальгія, дарэчы, прыйшла, пасля праслухоўвання японскай версіі Прывіда Оперы))

Добры ўсё ж фільм, з ідэяй, і не сказаць каб пагана паказанай. Некаторыя рэчы, канешне, лагічна не зусім сыходзяцца, але і сёння рэдка ў якіх фільмах добра сыходзіцца ўсё. Як выявілася, памятаю я яго добра (але ж я яго шмат разоў пераглядала ў свае 15-17 год), але ўсё адно - напружанне трымала і ўсё падобнае.
Джэры Батлер, канешне, one love =) Прыязнасць да старых улюбёнцаў цвіллю не пакрываецца) Мне шкада, што ён у выніку асеў у нішы "трылера звычайнага", але, можа, яму падабаецца.
А вось Джоні Лі Мілер дасягнуў большай папулярнасці. Хаця ў гэтым фільме яшчэ такі малады, проста прыгожы тварык (хоць і не майго густу))
Астатніх збольшага трэба гугліць, каб паглядзець, як кар'еры склаліся.
Аднак фільм усё адно добры. Даступны, але з прэтэнзіяй на глыбіню, і дынамічны. Хаця мне, дарэчы, гэтым разам трохі чагосьці не хапіла, можа, трошкі думку разгарнуць на конт таго, чаму гэтым разам сонца на Дракулу-Іуду падзейнічала.
І нават фанфік хочацца напісаць, дзе б Мэры не бегала ад яго, а паспрабавала пагаварыць.
/Канешне, асобнае пытанне - гэта якім чынам Дракула, які больш за сотню год правёў прыкутым у дамавіне, так добра арыентаваўся у Амерыцы. Але можна прыдумаць яму звышздольнасць адаптавацца да чаканняў тых, з кім ён кантактуе./
А, ну і ўсялякія тэорыі вакол постаці Іуды мне таксама цікавыя самі па сабе. Ад JCS да "Евангелля ад Понція Пілата".
Карацей, мне спадабалася зноў

Думала кліпец які нарэзаць, але ўжо бачу, што на песню, на якую думала рабіць, не хопіць матэрыялу, дый па характары просіцца нешта цяжэйшае. Блін, як шкада, што ўсе мае колішнія кліпы па Дракуле-2000 зніклі разам з рамблер-відэа( Не давярайце, людзі, хостынгам і аблокам, нішто не вечнае калі не вырубленае ў камяні.
12:55 Руфус Драмнот
Сэр Тэры, канешне, не самы паслядоўны пісьменнік, і у прынцыпе ў яго можна знайсці рэчы, якія супярэчаць адна адной (мне здаецца), але я не пра тое.
Часткова перачытваю кнігі, ужо ў арыгінале, і сапраўды заварожвае, як мяняецца, скажам так, роля Драмнота ў кнігах. Спачатку ён згадваецца то як "адзін з клеркаў", то "старэйшы клерк" ("Ногі з гліны") ці "сакратар", але фігура ягоная яшчэ расплывістая, нельга сказаць, у якой ступені ён патрэбны Вецінары. Але ўжо ў "Going Postal" ён паказаны ў якасці даволі важнай фігуры, якая кіруе зборам важнай інфармацыі (дакладна там - пра фірму Clacks (дарэчы, як, цікава, гэта было б перакласці? Клац? Клац-вежы? А, ну нічога так) і кіруе таксама цёмнымі клеркамі (пад наглядам Вецінары, вядома). І ўжо ў Making Money ён быццам стаў яшчэ бліжэй да Вецінары, глыбока ведае ўсе нябачныя плыні жыцця Анк-Морпорку, і адзінае, чаго яму не стае - гэта ведання (і, хутчэй, адчування) чалавечай натуры. Ці не, не так. Драмнот не палітык, у яго няма таго нюху на найлепшы шлях, які прывядзе да патрэбнага выніку? Не напралом.
Хаця, калі ўспомніць "Ногі з гліны", там ён акурат дзівіўся, што Вецінары выбраў ублытаць у справу Гарадскую варту, а не вырашыць усё цішком.
З іншага боку, у Making Money экспазіцыя іншая: яны з Вецінары размаўляюць наконт таго, якім чынам падштурхнуць Ліпвіга ў патрэбны бок. І Драмнот прапаноўвае прамы шантаж, у той час калі Вецінары выбірае больш subtle шлях. Хаця, магчыма, справа ў тым, што Ліпвіг увесь час сцягвае ў Драмнота алоўкі xd

Ну, і мне як шыперу, вядома, прыемна, што Вецінары з часам звяртае на Драмнота ўсё больш увагі У некаторыя моманты гэта адчуваецца нават хутчэй як размова калег, чым кіраўніка з падначаленым.
Среда, 26 Октября 2022 г.
22:47 Прывід Оперы па-японску
Учора ютуб мне раптам прапанаваў паслухаць запіс Прывіда Оперы на японскай мове (на канале Эндру Лойда-Ўэбера), восемдзесят-нейкага года. Мова іншая, але ж музыка тая ж. Панастальгіравала напоўніцу Месцамі падпявала па-англійску. Цікава, што некаторыя арыі ў японскай версіі ідуць хутчэй, чым у арыгінальнай. Цікава, з чым звязана.
Ажно захацелася пераглядзець фільм, з якога ў цэлым пачалася мая любоў да мюзіклаў

Месцамі словы ўсё ж такі забылася ўжо... Але ж наколькі лягчэй усё вучылася і запаміналася ў 15 год) Улічваючы, што англійскую я тады ведала значна-значна горш! Дарэчы, цікавасць да англійскай таксама з гэтым фільмам прыйшла.

Французскую б вывучыць яшчэ. І прачытаць кніжку ў арыгінале.
Суббота, 22 Октября 2022 г.
22:21 Ноч перад Калядамі (Тэатр лялек, 20 кастрычніка 2022)
У чацвер адкрыла тэатральны сезон у Тэатры лялек на іхняй нядаўняй прэм'еры "Ноч перад Калядамі" паводле аповесці М. Гогаля. Ставіла Кацярына Трафімук, здаецца, гэта яе першая рэжысёрская праца (бачыла яе ў якасці актрысы ў спектаклях), лялькі Таццяны Нерсісян.
Візуальна вельмі прыгожы спектакль, лялькі супер, і сцэнічныя рашэнні цікавыя. А, ну і музычнае афармленне таксама незвычайнае, як звычайна ў Тэатры лялек.
Асобна запомнілася сцэна з Пацюком, якім стала нечакана ажыўленая гурба снегу, і ведзьмы (?) каля яго выглядалі падобнымі на нявесту з мультфільма Труп нявесты. Вусцішна было)
Персанажы выразныя. І, як часта зараз бывае ў Тэатры лялек, акторы граюць разам са сваімі лялькамі. Часам на першым плане лялькі, часам - самі акторы. Салоха каларытная атрымалася, як і Чорт. Вакула з Аксанай вельмі пасавалі адзін да аднаго таксама. Адзінае што ў Вакулы (то бок актора, які яго граў) з беларускай мовай, падаецца, не цалкам усё добра.
Але ж, спектакль на беларускай мове! У нашыя часы гэта ўжо він...

У цэлым вельмі лёгкі спектакль, каб забыцца на нашую сумную рэальнасць. Ніякай дадатковай глыбіні, акрэсленыя асноўныя пункты аповесці Гогаля. І вось адное, што мне не спадабалася - зусім ніяк не паказана і не сказана, што Вакула потым усыпаў Чорту на блохі, калі той запатрабаваў выканання кантракту пасля вяртання з Пецярбургу. Атрымалася, што такі набожны Вакула вось так проста заключыў кантракт з Чортам, і усё на гэтым.
Вторник, 4 Октября 2022 г.
20:18 The Rasmus
Не памятаю, ці я пісала, што на Еўрабачанні гэтага года адкрыла для сябе The Rasmus. Ну так, мусіць, я не самы спрытны чалавек Але хаця магла іх слухаць ужо доўгія гады, але добра, што адкрыла.
Мне "зайшлі" даволі шмат песень, і менавіта з пункту гледжання музыкі, спалучэння вакалу ды інструментаў, гармоніі ў цэлым. Гэта ў прынцыпе не нейкі сакрэт, усе гэтыя гарманічныя пераходы, аднак далёка не ўсе іх выкарыстоўваюць, і я проста атрымліваю чыстую асалоду, слухаючы песні (і не услухваючыся ў словы, бо словы, магчыма, зайшлі мне ў мае 15, але зараз вялікага сэнсу я не бачу - хаця ў Еўрабачанневай Jezebel словы падабаюцца таксама).
Вось, прыляпіла дзве песні, якія асабліва падабаюцца з пункту гледжання гармоніі. Хаця сапраўды шмат якія падабаюцца.

Воскресенье, 2 Октября 2022 г.
23:26 Усякае
Мала сюды пішу.
Там Юзуру знянацку стварыў сабе профілі на ціўтары і ў інсце (для працы, а не асабістыя, але ўсё адно!). Інста падазрае яго ў батаводстве, бо ў многіх там не было акаўнтаў, а цяпер кінуліся заводзіць, і падпісваюцца толькі на яго)
І аб'явіў, што правядзе сольныя шоў у лістападзе і снежні (па два ў пачатку кожнага месяца). Ніхто дакладна не разумее, якім чынам гэтыя сола-шоў будуць выглядаць (бо катацца нават гадзіну без перапынкаў - гэта не проста, мякка кажучы). Але хэйтэры ўжо пакрыўдзіліся, што іхнім любімкам не перападзе грошай ад удзелу ў юзушоў.

---
Вырашыла паспрабаваць выкарыстаць кастрычнік для "распісвання асадкі". Знайшла спіс ключавых словаў на нейкі інктобер, буду выкарыстоўваць, якія спадабаюцца, у рандомным парадку.
Во сёння напісала драблік (амаль сапраўдны) пра сваіх эльфаў. Дакладней, пра Мелудзіра.
Ліхтар, крыху больш за 100 словаў.
Закрыть